– Картафлянік! – Бульбінка! – страсаўся каледж ад крыкаў, пакуль каманды на хуткасць гатавалі дранікі. 21.by

– Картафлянік! – Бульбінка! – страсаўся каледж ад крыкаў, пакуль каманды на хуткасць гатавалі дранікі

11.10.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У чацвер, 10 кастрычніка, вілейскі прафесійна-тэхнічны каледж частаваў усіх дранікамі.

Такое шоу ў каледжы ладзіцца пяты год запар. Дзве каманды, па чатыры чалавекі ў кожнай, гатуюць на хуткасць дранікі. А журы потым частуецца ды ацэньвае, як іх падалі ды наколькі смачна прыгатавалі.


Сёлета журы ўсё спадабалася. На фота (злева направа): дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў і міліцыянер Андрэй Дударчык.


Балельшчыкі ледзь падлогу не праламалі тупатам, так хацелі падтрымаць сваіх:

– Картафлянік! – Бульбінка! – грымелі яны, выкрыкваючы назвы камандаў.



І хоць крычалі яны аднолькава гучна, журы ацэньвала дранік. Так што перамаглі “Картафлянікі”.

На фота каманда пераможцаў злева ад дырэктара каледжа Ігара Кіцікава.


Абедзве каманды атрымалі дыпломы ды грашовую прэмію. Каледж жа ўзбагаціўся новым прыстасаваннем для гатавання сушаў.


Настасся РОЎДА.

Фота Настассі РОЎДЫ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер, 10 кастрычніка, вілейскі прафесійна-тэхнічны каледж частаваў усіх дранікамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика