Заўтра ў маладзечанскім парку валанцёры высадзяць алею да 75-годдзя Мінскай вобласці
24.10.2013
—
Новости Общества
|
Мерапрыемства пачнецца ў 14.00 у гарадскім парку імя Перамогі. Сярод запрошаных валанцёраў – сям’я з Маладзечна, у якой нарадзілася 1000-е дзіця гэтага года, ветэраны, шматдзетныя сем’і і тыя, у якіх выхоўваюцца прыёмныя дзеці, ды іншыя. Яны ўсталююць памятны знак да 75-годдзя Мінскай вобласці. Як расказала намесніца дырэктара па арганізацыі масавай работы маладзечанскага Палаца культуры Галіна Акулёнак, алея будзе ліпавая. Аднак сярод ліп будзе і дуб – “дрэва міру, сяброўства і згоды”. Так яго назавуць удзельнікі. Настасся РОЎДА. Фота Ігара ДЗЕМЯНКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемства пачнецца ў 14.00 у гарадскім парку імя Перамогі.
|
|