У Мядзеле адкрылі памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам
25.10.2013
—
Новости Общества
|
Ускладаюць кветкі да памятнага знака У пятніцу, 18 кастрычніка, у райцэнтры ўрачыста адкрылі памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам. Размешчаны ён у скверы ля ўезду ў горад, насупраць пажарнай часці.Пад гукі духавога аркестра з воінскай часці 04152 Маладзечна ў скверы збіраліся воіны-інтэрнацыяналісты, кіраўніцтва раёна, жыхары Мядзела, госці. Пасля прамоў выступоўцаў надышоў час адкрыць памятны знак. Выканалі гэту місію старшыні – райвыканкама Ілля Шацько і раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны у Афганістане” Юрый Мяркулаў, камісар ваеннага камісарыята Мінскай вобласці Мікалай Крыўчэня. Асвяціў знак благачынны цэркваў Мядзельскай акругі, протаіерэй Ігар Шалуха. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у Афганістане – сярод іх і ўраджэнец вёскі Конціненты Мядзельскага раёна Іван Аніська. Да памятнага знака людзі ўсклалі кветкі, вянкі. Прыйшоў на адкрыццё і іншаземец – Макс Бюнкер з Германіі. І хоць ён адразу папярэдзіў, што не вельмі добра гаворыць па-руску, але прычыну сваё прысутнасці патлумачыць здолеў: – Мая жонка з Мядзела. Мы даведаліся, што будуць тут адкрываць помнік. Я сюды прыйшоў, таму што ведаю, што было ў Афганістане, люблю інтэрнацыяналізм, і таксама я – антыімпераліст. А ў старшыні раённай арганізацыі “Беларускага саюза ветэранаў вайны Афганістане” Юрыя Мяркулава спытаў, да чаго прымеркавана ўзвядзенне памятнага знака: – Яно прымеркавана да 25-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана, якое будзе адзначацца 15 лютага наступнага года. Цяпер кожны год, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, будзем падыходзіць да гэтага знака, аддаваць даніну павагі загінулым і жывым. Алесь ВЫСОЦКІ. ФотаАлеся ВЫСОЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу, 18 кастрычніка, у райцэнтры ўрачыста адкрылі памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам. Размешчаны ён у скверы ля ўезду ў горад, насупраць пажарнай часці.
|
|