Цяпер у Вілейскім прафесійна-тэхнічным каледжы гатуюць і сушы
28.10.2013
—
Новости Общества
|
Майстар-клас па прыгатаванні сушы правёў дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў у сераду, 23 кастрычніка. Яшчэ некалькі тыдняў таму, калі каледж ладзіў дранік-шоу, Ігар Кіцікаў гразіўся арганізаваць для навучэнцаў майстар-клас па прыгатаванні сушы. На шоу ён якраз прадэманстраваў новае прыстасаванне для прыгатавання ролаў. І вось цяпер, на майстар-класе, прыстасаванню знайшлося прымяненне. Ігар Кіцікаў ужо даўно займеў такую рэч дома і сам займаўся гатаваннем сушы. Таму яму было чым падзяліцца са сваімі навучэнцамі. – Каб разнастаіць смак стравы, можна дадаць туды свежую гародніну, – дзяліўся досведам дырэктар каледжа. – А калі пры вырабе сушы выкарыстоўваць рыбу, засоленую сваімі рукамі, то можна добра зэканоміць. Як рабілі сушы За аснову бралі норы – спрасаваныя высушаныя водарасці. На іх тоўстым пластом выкладвалі вараны рыс і кавалачак прасоленай фарэлі. З дапамогай простага вафельнага ручніка ўсё гэта загарнулі ў шчыльны рол і нарэзалі. Падалі страву з соевым соусам і лімонам, дарэчы, вырашчаным на лімонным дрэве ў бібліятэцы каледжа. – Будучыя повары у захапленні назіралі за майстар-класам, – кажа педагог-арганізатар Святлана Мацукевіч. – Некаторыя не пабаяліся і нават самі паспрабавалі зрабіць ролы. Дарэчы, для прыгатавання сушы ў лабараторыю повараў каледж набыў яшчэ некалькі новых прыстасаванняў. Настасся РОЎДА. Фота Святланы МАЦУКЕВІЧ.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Майстар-клас па прыгатаванні сушы правёў дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў у сераду, 23 кастрычніка.
|
|