Дамы для супрацоўнікаў свінафермы Чыжа будуюць на касцях ахвяраў Халакосту. 21.by

Дамы для супрацоўнікаў свінафермы Чыжа будуюць на касцях ахвяраў Халакосту

05.11.2013 16:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Тое, што жыць у новабудоўлях будуць супрацоўнікі новага агракомплексу, валожынцаў ня цешыць. Гаварыць пра гэта пад запіс ніхто не наважваецца, але ўпэўнена кажуць: "Не для валожынцаў гэта будуюць".

Атрымаць дазвол на пабудову ў гістарычным цэнтры Валожына ды яшчэ і на месцы дзейнага вайсковага стадыёна, відаць, было ня проста.

Хаця афіцыйным замоўнікам будоўлі каля вёскі Даўгулёўшчына зяўляецца СТАА "Дан Прод", ужо даўно стала вядома з вуснаў мясцовых чыноўнікаў, што будуюць там "трайплаўскія".

Новая свінаферма адразу была не даспадобы валожынцам. Да асобы самога Юрыя Чыжа ставяцца тут насцярожана. Распавядаюць, што ён на гелікоптэры прылятаў, аглядаць свае "ўладанні". Дагэтуль хвалююцца, што буйная вытворчасць пашкодзіць мясцовай экалогіі - усё ж такі да Налібоцкай пушчы тут 5 кіламетраў. Неаднаразова склікаліся грамадзкія слуханні.

Цяпер самая распаўсюджаная чутка-жах у Валожыне: за пяць кіламетраў ад фермы забароняць трымаць свіней. "А ў нашых жа гаспадарках па 5-6 галоў трымаюць",- кажуць мясцовыя.

Да таго ж новая ферма "пахавала" СПК "Першаі", дзе працуе каля 90 чалавек.

Работнік СПК "Першаі" паведаміў, што з 1 снежня яны закрываюцца, бо "пачынае працаваць новы комплекс". Але і так "з-за чумы" іх замучылі камісіямі - "прыяжджаюць па 2-3 на месяц". Ён пацвярджае, што на новым комплексе, які хоць і большы ў разы, усё "на кнопках", і столькі працоўных рук ім ня трэба. "У нас таксама ўсё было "на кнопках" - дваццаць год таму, - горка жартуе рабочы".

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА сцвярджала, што працаваць на прадпрыемстве будуць ня менш 65 чалавек. Хто гэтыя людзі, і як распарадзіцца СТАА "Дан Прод" элітнай па валожынскіх мерках нерухомасцю, яшчэ не вядома. Кватэраў будзе 72.

А агулам паводле БЕЛТА, гэтае аграпрадпрыемства будзе мець магутнасць па вытворчасці беконнай свініны 11 тысяч тон мяса ў год. Будаўніцтва вядзецца з дапамогай кіпрскіх і дацкіх інвестыцый, якія складаюць 400 мільярдаў беларускіх рублёў.

Агракомплекс ля Налібоцкай пушчы - ня першы праект бізнэсмэна ў сельскай гаспадарцы. СК "Трайпл-Агро" ужо амаль 10 год дзейнічае на базе СПК "Верагі" на Міншчыне.

Паводле дакументаў Савета міністраў Беларусі, ТАА "Трайпл" за кошт крэдытных рэсурсаў "Банку развіцця Рэспублікі Беларусь" будуе малочнатаварную ферму на 600 галоў дойнага статку на тэрыторыі СК "Трайпл-Агро" у вёсцы Чудзіенічы Лагойскага раёну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Валожыне на старым вайсковым стадыёне, дзе ў 1941 годзе расстралялі сотні мясцовых габрэяў, "Трайпл" будуе шматкватэрныя дамы.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика