Юныя навукоўцы рэгіёна вызначыліся ў конкурсе даследчых прац
06.11.2013
—
Новости Общества
|
У Мінску 26-27 кастрычніка адбыўся конкурс даследчых прац вучняў устаноў адукацыі сталічнай вобласці. Юныя навукоўцы прадставілі 220 даследаванняў у 13 секцыях. Найлепшы вынік з нашага рэгіёну паказалі вучні з Нарацкай сярэдняй школы №2 Мядзельскага раёна Мікіта Вайцяшонак і Андрэй Бародзіч. Яны заваявалі дыплом першай ступені ў секцыі “Гісторыя”. Тэма іх працы – “Палявая фартыфікацыя Першай Сусветнай вайны ў міжазер’і Нарач – Мядзел”. Па інфармацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі вызначыліся прадстаўнікі нашага рэгіёна і ў іншых секцыях. Дыплом другой ступені ў секцыі “Беларуская мова і літаратура” на рахунку вучаніцы Вілейскай гімназіі №2 Аляксандры Грабоўскай. У секцыі “Англійская мова. Філалогія. Краіназнаўства” дыплом другой ступені атрымалі Уладзіслаў Апаланюк і Захар Бесараб з гімназіі №6 Маладзечна. Дыплом другой ступені ў секцыі “Нямецкая, французская і іспанскай мова. Філалогія. Краіназнаўства” ў Марыя Машкаровай з гімназія №3 Маладзечна. Дыплом трэцяй ступені заваявала Анастасія Здрэцова (Маладзечанская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат № 2 для дзяцей з парушэннямі зроку). У секцыі “Руская мова і літаратура” дыплом трэцяй ступені ў Вікторыі Лунінай з Вілейскай гімназіі №2. Аддзел інфармацыі. Фота liveinternet.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску 26-27 кастрычніка адбыўся конкурс даследчых прац вучняў устаноў адукацыі сталічнай вобласці. Юныя навукоўцы прадставілі 220 даследаванняў у 13 секцыях.
|
|