У віцебскіх католікаў - новы малады біскуп. 21.by

У віцебскіх католікаў - новы малады біскуп

29.11.2013 18:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Віцебская катэдра была вакантнай практычна год, з 25 лютага 2013 года. Былы біскуп Уладзіслаў Блін падаў у адстаўку - па стане здароўя. Папа рымскі, тады гэта яшчэ быў Бенедыкт XVI, прыняў гэта прашэнне. Апостальскім адміністратарам Віцебскай дыяцэзіі быў прызначаны ксёндз-прэлат Францішак Кісель.





Папа Францішак сёння таксама прызначыў яшчэ двух біскупаў у Беларусі: ксяндза Юрыя Касабуцкага - дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, і ксяндза Іосіфа Станеўскага - дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

Як паведаміў сёння журналістам у Мінску мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Ватыкан даўно ўжо не рабіў новых прызначэнняў біскупаў. Апошні раз гэта адбывалася напрыканцы 1990-х гадоў.




Даведка TUT.BY: Яго эксцэленцыя мансіньёр Алег Буткевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1972 года ў Браслаўскім раёне. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994 год) скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт і атрымаў дыплом інжынера. Святарскае пасвячэнне прыняў 13 мая 2000 года. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Міёрах, пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 года быў пробашчам парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэканам дэканату
Віцебск-паўночны.




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцебскую дыяцэзію ўзначаліў 41-гадовы ксёндз Алег Буткевіч. Прызначыў яго Папа Францішак.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика