Што знайшлі фатографы ў вясельнай капусце?
04.12.2013
—
Новости Общества
|
Уручэнне першай прэміі ў сферы вясельных паслуг “Вясельная капуста -2013”адбылося ў Маладзечне 2 снежня. За валоданне прэміяй спрачаліся лепшыя маладзечанскія фатографы, відэографы, а таксама вядучыя вяселляў. На суд журы, у склад якога ўваходзіў фатограф Сяргей Макараў, відэааператар Яўген Сяргееў-Някрасаў, спявак Арцём Ахпаш і пракатчык вясельных лімузінаў Аляксандр Аладка, фатографы і відэографы прадставілі свае работы. Пад час прэзентацыі на экране, журы ацэньвала стыль, адпаведнасць музычнага суправаджэння, сюжэтнасць работы. Вядучыя вяселляў прадстаўлялі фрагмент забаўляльнай праграмы. За кароткі адрэзак часу ім трэба было прадэманстраваць свае здольнасці ў валоданні залай, насычанасць і цікавасць забаўляльнай праграмы. У выніку лепшым фатографам стаў Дзмітры Кароль, лепшым відэографам Руслан Сяргей і яго студыя “S.R. studio”, лепшым вядучым Міхаіл Монід. Арганізатар мерапрыемства Ірына Платонава выказала меркаванне, што ў прэміі ёсць усе шанцы стаць штогадовай. А на пытанне, чаму назва прэміі “Вясельная капуста”, Ірына адказала: “Капуста – самая вясельная агародніна. У кагосьці яна асацыюецца з дзецьмі, якія нараджаюцца пасля вяселля, а для кагосьці “капуста” – гэта грошы, якія дорацца і трацяцца на вяселле”. Наталля ТУР. Фота Наталлі ТУР. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уручэнне першай прэміі ў сферы вясельных паслуг “Вясельная капуста -2013”адбылося ў Маладзечне 2 снежня.
|
|