Магілёўскі абласны суд стаў на бок незалежнай газеты "Вольны горад"
04.12.2013 21:56
—
Новости Общества
|
|
Як выявілася, справы аб абароне дзелавой рэпутацыі юрыдычных асоб разглядаюцца выключна гаспадарчымі судамі, а не асноўнымі. Такім чынам, "Чэрыкаўскае ПМК-280" пасля паўгадавога змагання з журналістамі незалежнай газеты "Вольны горад" засталося ні з чым.
Нагадаем, нагодай для суда стаў артыкул "З абвяржэннем пачакаем", надрукаваны ў "Вольным горадзе". У ім сцвярджалася, што з працаўнікамі ПМК кантракты не былі аформленыя належным чынам. Кіраўніцтва "Чэрыкаўскай ПМК-280" падала ў суд на газету. У публікацыі яно ўбачыла дыскрэдытацыю сваёй арганізацыі і ўдар па яе дзелавой рэпутацыі.