Убачыць жывое мінулае
05.12.2013
—
Новости Общества
|
Ветэраны вайны і працы Маскоўскага раёна Брэста зрабілі падарожжа ад горада над Бугам да Нясвіжа. З улікам узросту гэта сапраўды атрымалася падарожжа! Ініцыятар мерапрыемства — старшыня Маскоўскага раённага Савета ветэранаў Марыя Кутроўская, якая нядаўна адзначыла свой 80-гадовы юбілей. Але адчувае сябе Марыя Якаўлеўна бадзёра, па-ранейшаму актыўная ў грамадскім жыцці. Ведаючы аб гэтым, генеральны дырэктар ААТ «Савушкін прадукт» Аляксандр Саўчыц выдзеліў для брэсцкіх ветэранаў камфартабельны аўтобус, а добра вядомая на Брэстчыне прадпрымальніца Наталля Ільніцкая — прадукты харчавання. У памятным падарожжы пабывалі 45 ветэранаў вайны і працы, сярод якіх нямала аматараў мастацкай самадзейнасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ветэраны Маскоўскага раёна Брэста зрабілі падарожжаў Нясвіж
|
|