"Віцебскі крэатыў TUT". У горадзе над Дзвіной прыдумалі тканую азбуку для дзетак
05.12.2013 16:12
—
Новости Общества
|
|
Яшчэ працы віцебскай габеленшчыцы "Пагоня" ў кветкавым полі, абраз Маці Божай Вастрабрамскай, партрэт Купалы (фота з архіву мастачкі). Такія творы адзін раз убачыш на выставе - і запамінаеш адразу. Бо гэта, як прычасце да вытокаў.
Зараз каманда стваральнікаў азбукі-саматканкі шукае выдаўца, зацікаўленага ў пашырэнні адукацыі на нацыянальнай мове, які дапамог бы гэтаму буквару трапіць у дзіцячыя рукі. Вельмі важна, каб друк кніжкі быў высокаякасны і перадаваў на паперы асаблівасці традыцыйнага беларускага ткацтва. Сваю ідэю аўтары прынеслі на "Кірмаш праектаў", які нядаўна ў Віцебску зладзіла грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!".
Хочацца спадзявацца, што маленькія беларусікі абавязкова атрымаюць гэты шыкоўны падарунак - буквар з вершаванымі габеленамі. Ну як тут не запомніць тую ж самую цяжка вымаўляльную "Р", калі яна такая рамонкава-сонечная?!