Што рабіць з горамі ручак у офісах? Эколагі раяць не скупіцца. 21.by

Што рабіць з горамі ручак у офісах? Эколагі раяць не скупіцца

08.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Эколагі раяць набываць замест пяці танных ручак адну дарагую.

Штогод у Беларусі ўтвараецца больш за тры мільёны тон бытавога смецця, і з іх 88% яго застаюцца неперапрацаванымі.

Як зменшыць колькасць пластыку вакол сябе і як зрабіць працоўнае месца крыху зелянейшым, на сустрэчы распавяла Дар’я Чумакова з Цэнтра экалагічных рашэнняў.

Кожнаму па ручцы “Паркер”

Працаўнікі клавіятуры і калькулятара ў большасці сваёй маюць да таго ж безліч ручак. У офісе з 20 чалавек, якія мяняюць ручкі раз на два тыдні, іх з’яўляецца каля 240 на год замест 20-40 дарагіх. На 20 такіх фірмах за год выкідваюць ад 2000 ручак проста ў горы смецця, бачныя з дахаў на паўночным усходзе ад Мінска. А пластыку, каб раскласціся, трэба не менш за сто гадоў.

Неабавязкова набываць у офісы ручкі “Паркер”, але лепш – нешта жалезнае, даражэйшае за пластык і не аднаразовае. Адно, што такую ручку цяжкавата грызці.


– У старажытным Рыме рабілі мячы з золата, каб іх не згубілі. Тое ж самае і з ручкамі: супрацоўнік будзе турбавацца пра яе, бо гэта ягоная, дарагая і любімая. Да таго ж у дарагіх ручках прадугледжаная магчымасць замены стрыжня, – кажа Дар’я Чумакова з Цэнтра экалагічных рашэнняў.

Электронная макулатура

Цяжкія папкі з дакументамі, якія трэба часам здаваць у макулатуру ці выкідваць, бясконца шукаць у іх патрэбны аркуш і складаць спісы дакументаў, можна прыбраць з жыцця офіса. Ці зрэшты зменшыць іх аб’ём на працэнтаў 10-15.

На скарыстаных паперах можна друкаваць з двух бакоў, апроч тых, на якіх звесткі адносяцца да камерцыйнай таямніцы альбо, напрыклад, пашпартныя дадзеныя.


Каб горы макулатуры ў офісе зрабіліся яшчэ меншымі, можна паспрабаваць электронны дакументазварот – тэхналогія не зусім абкатаная ў Беларусі, але ўжо рэальная.

Ад 15 да 30% святла затрымліваюць брудныя вокны

Калі ад працы ў офісе стамляюцца вочы – час звярнуць увагу на асвятленне. 15-30% святла затрымліваюць брудныя вокны. Працоўны стол ля акна дазваляе карыстацца не штучным, а натуральным святлом, якое падымае настрой і павялічвае заробак на маленькую шакаладку за кошт эканоміі электраэнергіі. Магчымасць глядзець у акно на працы станоўча адбіваецца на зроку. Найгоршы варыянт – калі позірк упіраецца ў сцяну.

Чытаць эколагі раяць пры звычайнай лямпе напальвання альбо святлодыёднай. Увогуле з усіх відаў лямпаў святлодыёдныя працуюць найдаўжэй і з’яўлюцца найбольш бяспечнымі. Тэрмін службы – больш за 50 000 гадзін, а гэта не адзін год.

10-15% ад агульнага спажывання электрычнасці бярэ тэхніка ў рэжыме чакання, нявыключанае святло. Калі ваш офіс спажывае 350 кілават, то лічба можа зменшыцца да 300-315.

Не сварыцца на ЖХК, а пашукаць тэрмарэгулятары на батарэях трэба, калі ў офісе холадна, і таксама прыбраць усё, што закрывае батарэі. Можна пафарбаваць іх у цямнейшы колер – гэта дасць +5% цяпла.


40% смецця – упакоўка

Пакеты і пакецікі ад печыва і гарбаты, шклянкі ад кавы запаланілі вашы сметніцы? Значыць, трэба сачыць, каб тое, што вы набываеце, мела як мага менш упакоўкі. Каля 40% смецця на сметніках – менавіта ўпакоўка.

Зрабіце падарункі супрацоўнікам да Новага года – торбачкі з тканіны. З торбачкамі можна хадзіць у магазіны і набываць прадукты ці ўсё для офіса і нават добра дарыць і атрымліваць падарункі.

Замест таннай гарбаты ў пакеціках набывайце даражэйшую і без вяровачак-цэтлікаў. А яшчэ лепш – непакетаваную, у ёй упакоўкі – толькі скрынка, і хіміі менш. Ад таннай гарбаты ў пакеціках, здараецца, крыху пяршыць у горле з-за спецыяльных рэчываў, якія дадаюцца, каб не размакала папера.

Калі набываць цукеркі, то лепш шакаладныя беларускія “Кара-кум”, а не карамелькі. У “Кара-кума” найбольш карысныя і натуральныя складнікі, а апельсінавая карамель – усяго толькі цукар са смакам і водарам апельсіна.

Гарманічна-штучнае святло прэзентацыі

Кожны чалавек, кожнае прадпрыемства ці офіс абавязаныя нешта зрабіць і ў экалагічным накірунку, і ў эканамічным. І ў гэтым нічога складанага няма.

Кожны павінны рабіць тое, што можа, але часам і ад агульнага кантэксту нікуды не збяжыш: у памяшканні, дзе адбывалася нейкая падзея, было вельмі мала вокнаў і шмат гарманічнага і прыемнага для вока, але штучнага святла.

Ганна ВАЛЫНЕЦ, generation.by.

Фота Настассі РОЎДЫ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод у Беларусі ўтвараецца больш за тры мільёны тон бытавога смецця, і з іх 88% яго застаюцца неперапрацаванымі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика