Экалогіяй заклапочаныя валожынскія бібліятэкары
08.12.2013
—
Новости Общества
|
У Пяршайскай сельскай бібліятэцы прайшоў тэматычны семінар бібліятэкараў Валожынскага раёна. Ён быў прысвечаны году экалагічнай культуры і абмену досведам працы бібліятэк раёна ў экалагічным накірунку. Чаму раптам экалогія і бібліятэкі? Яны маюць магчымасць назапашваць і распаўсюджваць інфармацыю аб прыродаахоўнай дзейнасці, могуць стаць своеасаблівым цэнтрам экалагічнага выхавання і інфармацыі насельніцтва. Як выхаваць любоў да свайго краю, як выхаваць экалагічную культуру ў дзяцей і падлеткаў, як зрабіць так, каб іх адносіны да прыроды былі беражлівымі? Такія пытанні абмяркоўвалі супрацоўнікі бібліятэк. Яны ўпэўненыя, што экалагічная асвета вельмі неабходная сёння, калі чалавек далёка зайшоў у сваім прыродакарыстанні, яна павінна быць жывой, змястоўнай і пастаяннай. Аддзел інфармацыі. Фота oskemen.info На гэтую ж тэму: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пяршайскай сельскай бібліятэцы прайшоў тэматычны семінар бібліятэкараў Валожынскага раёна.
|
|