Адна пальчыкавая батарэйка ў смецці можа атруціць да 400 літраў вады. 21.by

Адна пальчыкавая батарэйка ў смецці можа атруціць да 400 літраў вады

17.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Каля дзесяці тон адпрацаваных батарэек пакуль захоўваюцца на смеццеперапрацоўчым заводзе ў Шабанах, але ў хуткім часе яны адправяцца на знішчэнне ў Літву.

"Будаўніцтва завода па ўтылізацыі выкарыстаных элементаў сілкавання ў Беларусі пакуль не вызначана, – заявіў "Ежедневніку" Віталь Кулік, першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. – Ён павінен быць акупным, але назапашаных батарэек пакуль не дастаткова. У перспектыве мы адправім іх на знішчэнне ў Літву. Гэты працэс каштуе немалых грошай, таму ён не вырашаецца імгненна".

Намеснік міністра нагадаў, што ў 2013 годзе ў розных кропках масавага збору людзей, у прыватнасці, у буйных гандлёвых цэнтрах, былі ўсталяваныя сотні кантэйнераў для збору адпрацаваных батарэек. У Мінску такіх кропак ўжо некалькі дзясяткаў.

Дзе ў Маладзечне можна выкінуць выкарыстаныя батарэйкі? І чаму іх нельга выкідаць проста ў сметніцу? (+КАРТА)

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Шабанах ўжо назапашана каля 10 тон адпрацаваных элементаў сілкавання, але беларусы не спяшаюцца несці іх у спецыяльныя кантэйнеры. Гэтая лічба досыць маленькая ў параўнанні з тым, колькі батарэек трапляе на звалкі.


Праблема ў развітых краінах свету вырашаецца даволі лёгка: батарэйкі можна вярнуць вытворцу. Нават на некаторых імпартаваных у Беларусь элементах сілкавання напісана гэтая інструкцыя, хоць і з дадаткам: "Калі вы грамадзянін такой і такой краіны". Беларусі ў такіх пераліках няма.

Варта звярнуць увагу на неабходнасць пераходу ў побыце з батарэек на акумулятары. Гэта эканамічна выгадна і не трэба ламаць галаву, дзе захоўваць батарэйкі і як іх утылізаваць.

На любым элеменце сілкавання ёсць значок у выглядзе перакрэсленага смеццевага кантэйнера, які кажа аб недапушчальнасці іх змешвання з іншымі бытавымі адходамі.

Адна пальчыкавая батарэйка можа атруціць да 400 літраў вады. Трэба адзначыць, што асобныя кантэйнеры таксама патрэбныя для адпрацаваных картрыджаў прынтараў, акумулятараў ноўтбукаў. Таксічныя і некаторыя іншыя элементы лічбавай тэхнікі.


Сайт Міністэрства прыроды інфармуе, што на сметніку цяжкія металы з батарэек трапляюць у глебу, грунтавыя воды ці паветра (калі звалка гарыць) і тым самым паступаюць у харчовыя ланцугі. Апошнім звяном многіх харчовых ланцугоў з'яўляецца чалавек, які атрымлівае максімальную дозу шкодных рэчываў.

У батарэйках змяшчаюцца ртуць, нікель, кадмій, свінец, літый, марганец і цынк, якія маюць уласцівасць назапашвацца ў жывых арганізмах, у тым ліку і ў людзях. Нават невялікая іх колькасць небяспечна і наносіць істотную шкоду здароўю: праблемы з ныркамі, захворванні мозгу, канцерогенез, нервовыя расстройствы, пагаршэнне зроку, слыху, парушэнні рухальнага апарата, анерэксія, млоснасць, захворванні дыхальнай сістэмы.

Куды выкінуць батарэйкі: адрасы па рэгіёне

За пяць выкарыстаных батарэек – адну новую. Чаму не?

Павел ДАБРАВОЛЬСКІ, ej.by.

Фота cs9338.vk.me, im.maxxam.ru, dom.goodhouse.com.ua

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля дзесяці тон адпрацаваных батарэек пакуль захоўваюцца на смеццеперапрацоўчым заводзе ў Шабанах, але ў хуткім часе яны адправяцца на знішчэнне ў Літву.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика