Памяць - на металалом. У Пружанах здалі ў пункт прыёму агароджу помніка падпаручніку Бергу. 21.by

Памяць - на металалом. У Пружанах здалі ў пункт прыёму агароджу помніка падпаручніку Бергу

18.12.2013 19:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


"Металістамі" апынулася сям"я, якая жыве каля могілак. Са словаў Леаніда Патапчука, людзі патлумачылі сваю акцыю тым, што з"яўляюцца родзічамі падпаручніка Берга(!!!) і такім чынам упарадкавалі магілу.

Краязнавец кажа, што сапраўды, цяпер прыбіраюць навадзелы з жалеза, агідныя высокія загародкі. "Але навошта разбіваць ліццё XIX стагоддзя? - здзіўлены Патапчук. - Могілкі ж наведваюць турысты. А ў нас амаль усе старыя чыгунныя агароджы пабітыя на кавалкі або знесеныя ў пункт прыёмкі пітушчымі людзьмі".

Леанід Патапчук кажа, што пытаўся ў старэйшых людзей з таго роду, які папрацаваў каля помніка падпаручніку артылерыі,- ніякага Берга яны не ведаюць. Пагатоў, што Уладзімір Карлавіч быў яўна не мясцовым чалавекам і памёр маладым. Але ці будзе нехта разбірацца ў генеалагічным дрэве "металістаў", краязнаўца сумняваецца.

Вырашыў пацікавіцца абставінамі справы ў тых, хто ахоўвае правапарадак. Справа была позна пад вечар, перад выходнымі. Назаўтра, па тэлефоне ўжо, з участковым аператыўны дзяжурны звязацца не дапамог. Перанакіраваў да кіраўніка аддзела аховы грамадскага парадку Пружанскага РАУС. Вось, думаю, якая ўдача. У суботу якраз адпаведны чалавек на працы. Але Аляксандр Карнялюк прапанаваў дачакацца панядзелка і звязацца, а найлепш прыехаць да яшчэ аднаго начальніка. Але навошта мне начальнік аддзела кадраў? Сам пракаментаваць здачу металалому з могілак афіцэр Карнялюк адмовіўся: "На гэта ёсць прэсавая служба".

Што можна было б зрабіць? Мяркую, трэба павялічваць колькасць неабыякавых людзей. Такіх, як Леанід Патапчук. Каб паветра не было для тых, хто разрабоўвае магілы. Нейкім двуадзіным рашэннем было б тут замацаваць за могілкамі якуюсьці гістарычную суполку школьнікаў. Такія суполкі зазвычай гуртуюцца вакол добрых настаўнікаў. Напэўна, такія ў Пружанах ёсць. Думаецца, цікавы быў бы такі факультатыў у духу еўрапейскага прынцыпу праектнасці навучання. Прыбралі за адно наведванне некалькі занядбаных месцаў, падрамантавалі нешта, а заадно паднялі каштоўны гістарычны матэрыял. Напісалі па выніках не з Інтэрнэту скачаную творчую працу. Абмеркавалі. Такая праца робіць жыццё сэнсоўным.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літую чыгунную агароджу помніка гэтаму расійскаму афіцэру артылерыі здалі ў пункт прыёму металу.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика