Сапраўдная зіма не спяшаецца ў Беларусь: да Новага года яе не будзе. 21.by

Сапраўдная зіма не спяшаецца ў Беларусь: да Новага года яе не будзе

21.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У суботу, 21 снежня, атмасферны фронт з Заходняй Еўропы прынясе ў многія раёны Беларусі ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На дарогах − галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, днём прагназуецца ад мінус 1 да +4 градусаў.

У нядзелю рост атмасфернага ціску выштурхне франтальны раздзел на тэрыторыю Расіі − і ападкі пры тэмпературы паветра, блізкай да нуля, паступова спыняцца. Стане менш ветрана.

У панядзелак ноччу на большай частцы Беларусі, днём месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі − мокры снег, дождж. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны. На дарогах − галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, у дзённыя гадзіны чакаецца ад 0 да 5 градусаў са знакам плюс.

Да канца наступнага тыдня Беларусь апынецца на стыку глыбокага цыклону ля берагоў Нарвегіі і шырокага антыцыклону над поўднем еўрапейскай часткі Расіі.

"Паветра стане паступаць з паўднёвых шырот, а гэта кажа пра тое, што зімовае надвор'е па-ранейшаму не прыйдзе ў Беларусь", — адзначыла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

"Наша ніва" паводле БелТА.

Фота 2.bp.blogspot.com.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 21 снежня, атмасферны фронт з Заходняй Еўропы прынясе ў многія раёны Беларусі ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На дарогах − галалёдзіца....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика