Ад чыстага сэрца. 21.by

Ад чыстага сэрца

24.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святочным ранішнікам сустрэнуць выхаванцы Вілейскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната міністра культуры Беларусі.

Барыс Святлоў пабывае тут у другі раз. І не з пустымі рукамі: разам з Дзедам Марозам ён будзе раздаваць дзецям, а іх у інтэрнаце пражывае 160, падарункі.

— Міністэрства культуры — гэта нашы даўнія сябры, — гаворыць дырэктар Вілейскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы Уладзімір Палубятка. — Сябруем ужо з дзясятак гадоў.

У пачатку наступнага тыдня павіншаваць дзяцей з ясляў-сада № 5 горада Нароўлі з надыходзячымі святамі прыедуць супрацоўнікі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі. У Чэхаўшчынскай дапаможнай школе-інтэрнаце з нецярпеннем чакаюць гасцей з Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэспублікі, а ў Мінскай абласной школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем слыху — з ЗАТ «Мінскэкспа».

Да навагодняй дабрачыннай акцыi «Нашы дзецi» далучылiся больш за 80 мiнiстэрстваў i органаў дзяржкiравання, банкаў i грамадскіх арганiзацый. Да 10 студзеня 2014 года яны наведаюць больш за 200 устаноў.

Юлiя ПАЛТАЎСКАЯ, «Р»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святочным ранішнікам сустрэнуць выхаванцы Вілейскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната міністра культуры Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика