«Трычоўскі маёнтак» прызнаны лепшым агратурыстычным комплексам на Гродзеншчыне.
У час конкурсу камісія звяртала ўвагу на валоданне гаспадарамі беларускай мовай, захаванне традыцыйнай архітэктуры, адраджэнне народных абрадаў. У аграсядзібе «Трычоўскі маёнтак» робяць акцэнт на здаровым ладзе жыцця і спецыяльных праграмах адпачынку. Напрыклад, далучыцца да прыроды можна ў лесе альбо на ферме, якая больш нагадвае маленькі заапарк: тут жывуць лама, поні, страусы і козы.
У фінале рэспубліканскага конкурсу, які пройдзе ў Мінску, прымуць удзел яшчэ тры сядзібы Гродзенскай вобласці: «Марчукова хата», «Славіч» і «Бабровая даліна». Уладальнік Гран-пры атрымае сертыфікат на 10 мільёнаў рублёў.