Дыякан Кураеў абвінаваціў аднаго з беларускіх праваслаўных епіскапаў у садомскім граху. 21.by

Дыякан Кураеў абвінаваціў аднаго з беларускіх праваслаўных епіскапаў у садомскім граху

06.01.2014 06:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дыякан і самы вядомы праваслаўны блогер Андрэй Кураеў, выгнаны з ліку выкладчыкаў Маскоўскай духоўнай акадэміі пасля публікацыі пра гей-скандал у Казанскай семінарыі, апублікаваў новы пост "Споведзь семінарыста".

Кураеў піша пра "сістэматычныя і "сістэмныя" вычварэнні ў царкоўных структурах" і цытуе, па яго словах, сведчанні былых навучэнцаў духоўных семінарый, ніжэйшых царкоўных чыноў, якія пацярпелі ад распусных дзеянняў "духоўных настаўнікаў". У прыватнасці, згадваецца імя аднаго з епіскапаў Беларускага экзархата РПЦ, якога Кураеў вінаваціць у схільнасцях, што не адпавядаюць ягонаму сану.

Ён публікуе некалькі допісаў, у якіх гэты епіскап абвінавачваецца ў разбэшчванні маладых семінарыстаў і вернікаў.

Афіцыйнай рэакцыі праваслаўнай царквы на гэтую публікацыю пакуль не было.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дыякан і самы вядомы праваслаўны блогер Андрэй Кураеў, выгнаны з ліку выкладчыкаў Маскоўскай духоўнай акадэміі пасля публікацыі пра гей-скандал у Казанскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика