Хвастаты «начальнік»
17.01.2014
—
Новости Общества
|
Цяпер кіраваць Віцебскім заапаркам дырэктару дапамагае вавёрка. Гадавалы Рыжык жыве ў кабінеце Ірыны Арловай ужо тыдзень. — Яго нам прынеслі наведвальнікі, — расказвае Ірына Міхайлаўна. — Звярка яны ўзялі дадому як хатнюю жывёлу, але, бачна, не справіліся з яго выхаваннем і аддалі ў заапарк. Пасля гарадской кватэры адразу ж зімаваць у вулічным вальеры Рыжык бы не змог. Вось і выдзелілі яму месца ў дырэктарскім кабінеце, дзе, дарэчы, ён хутка асвоіўся: днём бегае па памяшканнi, а ноччу спіць у клетцы, якую спецыяльна для яго тут паставілі. — Больш за ўсё ён любіць гуляць з ручкай і піць гарбату, асабліва малінавую, — працягвае суразмоўца. Дарэчы, жыць у кабінеце дырэктара Рыжык будзе да вясны. Калі пацяплее, яго перавядуць у вальер да іншых вавёрак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраваць Віцебскім заапаркам дырэктару дапамагае вавёрка |
|