У Мядзеле адкрылі пакой павышанай камфортнасці для пажылых і інвалідаў. 21.by

У Мядзеле адкрылі пакой павышанай камфортнасці для пажылых і інвалідаў

18.01.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На базе аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых жыхароў і інвалідаў Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адкрылі пакой павышанай камфортнасці.

Паслугамі гэтага пакоя могуць скарыстацца грамадзяне непрацаздольнага ўзросту альбо інваліды як Мядзельшчыны, так і іншых раёнаў Мінскай вобласці.

Таксама пакой можа быць скарыстаны для аказання паслугі “Сацыяльная перадышка”. Гэта кароткі адпачынак для тых, хто даглядае сваіх непрацаздольных бацькоў. Паслуга можа быць прадастаўленая на час да трох тыдняў для аднаўлення сіл і рашэння сямейна-бытавых пытанняў.

Пражыванне ў пакоі павышанай камфортнасці адзначаецца лепшымі бытавымі ўмовамі: аднамеснае пражыванне, асобны санвузел, тэлевізар, халадзільнік, электрачайнік, стандартныя паслугі, якія аказвае аддзяленне (першая медыцынская дапамога, 4-разовае харчаванне, псіхалагічная дапамога і інш.).

Паслугі аддзялення кругласутачнага пражывання для пажылых грамадзян і інвалідаў па формах працы “Пакой павышанай камфортнасці” і “Сацыяльная перадышка” будуць аказвацца за плату.

Тэлефон для даведак: (8 017) 55-3-33.

Мікалай МАРКЕВІЧ, дырэктар Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Фота best-dem.ru.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых жыхароў і інвалідаў Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика