Сёння МНС спаўняецца 15 гадоў. 21.by

Сёння МНС спаўняецца 15 гадоў

19.01.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


19 снежня выратавальнікі краіны адзначаюць сваё прафесійнае свята. Сёлета органы і падраздзяленні па надзвычайных здарэннях святкуюць свой 15-гадовы юбілей.

Выратавальнікі заўсёды гатовыя супрацьпаставіць разбуральнаму агню і стыхіі сваё майстэрства, каб прыйсці на дапамогу тым, хто трапіў у бяду і каму патрэбная абарона.

Нездарма дэвіз Міністэрства: прафесіяналізм, адвага, гонар!

Ліквідацыя надзвычайных здарэнняў – цяжкая праца, звязаная з рызыкай і небяспекай. Работнікі органаў і падраздзяленняў з гонарам ахоўваюць жыцці людзей.

Падчас здарэнняў у адным шэрагу са штатнымі выратавальнікамі стаяць спецыялісты пазаштатных аварыйна-выратавальных службаў, такіх як ЖКГ, электрасеткі, газавая служба, таварыства ратавання на водах і іншыя. Тым часам каардынуе іх дзеянні камісія па надзвычайных здарэннях пры гарвыканкаме. Таму Дзень выратавальніка – наша агульнае свята.

Кіраўніцтва аддзела ганарыцца сваімі работнікамі і дзякуе ім за працу, высакародства, уменне суперажываць, дапамагаць людзям.

Няхай у вашым доме заўсёды будзе мір і згода, шчасце і радасць, а таксама спакой, сагрэты радасцю і любоўю адзін да аднаго.

Вячаслаў ГРЫНЬ, начальнік Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Фота belapan.com.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 снежня выратавальнікі краіны адзначаюць сваё прафесійнае свята. Сёлета органы і падраздзяленні па надзвычайных здарэннях святкуюць свой 15-гадовы юбілей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика