Новы скандал на гістфаку ў Гродна: выкладчык падмануў Савет факультэту?. 21.by

Новы скандал на гістфаку ў Гродна: выкладчык падмануў Савет факультэту?

20.01.2014 13:44 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выкладчык Гродзенскага ўніверсітэта Уладзімір Ягорычаў сфальсіфікаваў дакументы, каб прайсці конкурс на пасаду дацэнта новай кафедры. Гэта паведамляе яго калега прафесар Святлана Куль-Сільвестрава ў выніку даследавання пасля конкурсу.

Нядаўна дзве кафедры - гісторыі Беларусі і археалогіі ды этналогіі - аб'ядналі, стварыўшы кафедру гісторыі Беларусі, археалогіі ды адмысловых гістарычных дысцыплін. Усе 23 выкладчыкі мусілі прайсці конкурс, каб трапіць на новае месца працы. На 8 месцаў дацэнтаў прэтэндавалі 13 асоб - у тым ліку і Уладзімір Ягорычаў. Асноўным аргументам для пераадолення бар'еру да новай пасады быў спіс навуковых прац выкладчыкаў.

Святлана Куль-Сільвестрава распавяла, як падчас конкурсу абвесцілі, што за 5 гадоў спадар Ягорычаў напісаў 7 манаграфій. Савет факультэта, які цалкам змяніўся ў апошні час, пачуўшы колькасць прац, прагаласаваў за яго кандыдатуру. Аднак спадарыня Святлана здзівілася працавітасцю і таленавітасцю калегі ды вырашыла пачытаць яго творы.

"Навуковыя працы" знайшліся ў Сеціве і ў бібліятэках. На ўсіх сямі "манаграфіях" пазначалася назва "навукова-папулярнае выданне". Яны прызначаліся для шырокага кола чытачоў, студэнтаў, школьнікаў, але не для навукоўцаў. У іх адсутнічаў навуковы апарат і навуковае суправаджэнне. Спадар Ягорычаў не ўпершыню праходзіў гэткі конкурс, таму мусіў ведаць крытэры да ўдзелу і перамогі.

"Ён падмануў Савет факультэта, тых, хто працуе побач з ім, зняважыў нас як навукоўцаў. Ён абясцэніў нас, бо цяпер атрымоўваецца, што мы павінны ставіць свае навуковыя працы з ягонымі на адзін узровень. Паўстае пытанне, ці можа чалавек, які свядома падманвае калег, працаваць са студэнтамі", - не хавае абурэння спадарыня Святлана.

Святлана Куль-Сільвестрава таксама адзначыла, што гэткі падман адбыўся ўпершыню на факультэце за 30 гадоў яе працы. Дарэчы, Ягорычаў тут працуе столькі ж.

"У нас школа Мараша (прафесар Якаў Мараш стаяў ля вытокаў заснавання факультэта гісторыі, выпусціў каля 70 кандыдатаў навук. - belsat.eu). Ён быў чалавекам навукі, чалавекам сумлення і заўсёды вучыў нас быць шчырымі", - зазначае спадарыня Куль-Сільвестрава.

Прафесар плануе паведаміць аб фальсіфікацыі, якая дазволіла атрымаць Ягорычаву пасаду і заробак, рэктару ўніверсітэта. Яна сцвярджае, што такая хлусня - гэта справа пракуратуры і Дзяржкантролю.

Уладзімір Ягорычаў адмаўляе фальсіфікацыю. Ён тлумачыць, што і раней у справаздачах падаваў і навукова-папулярныя працы, і свае артыкулы з газет. Спадар Ягорычаў сцвярджае, што ў спісе, які падаваўся на конкурс, ён пазначыў свае 7 прац як навукова-публіцыстычныя. "Але ж загадчык кафедры Сяргей Аркадзьевіч (Піваварчык. - belsat.eu) усё падкарэктаваў, можа, для большай вагі. Я ж вымушаны давяраць свайму кіраўніцтву. Цяпер я не ведаю, каму што патрэбнае, а я - у закладніках".

Спадар Ягорычаў дадаў таксама, што ў спіс сваіх прац трэба было ўключыць не толькі манаграфіі, але і навукова-папулярныя ды навучальныя дапаможнікі.

Загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі ды адмысловых гістарычных дысцыплін Сяргей Піваварчык каментаваць сітуацыю праз тэлефон адмовіўся.

Нагадаем, што нядаўна з Гродзенскага ўніверсітэта была звольненая гісторык Іна Соркіна. Яе звольніла Рада факультэта гісторыі, турызма і камунікацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паведамляецца, што яе месца мусіць заняць выкладчык Уладзімір Ягорычаў - вакол прац якога і разгарэўся новы скандал у ГрДУ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкладчык Гродзенскага ўніверсітэта сфальсіфікаваў дакументы, каб прайсці конкурс на пасаду дацэнта новай кафедры. Так лічыць яго калега ў выніку даследавання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика