Маразы на гэтым тыдні будуць узмацняцца
21.01.2014
—
Новости Общества
|
Увесь бягучы тыдзень будзе марозным, адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты вецер. У аўторак, 21 студзеня, у многіх раёнах краіны надвор'е будзе фарміравацца пад уплывам перыферыі паўночнага антыцыклону. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 13-19 градусаў, па ўсходзе краіны пры праясненнях будзе 20-25 градусаў марозу, у паўднёва-заходніх раёнах − мінус 8-12 градусаў. У дзённы час чакаецца ад мінус 6 па паўднёвым захадзе да мінус 17 градусаў па паўночным усходзе краіны. "Пры ўсходнім парывістым ветры надвор'е чакаецца вельмі некамфортнае, − адзначыў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў. − Пад уплывам атмасфернага фронту ад цыклону над Украінай пераважна па паўднёвай палавіне Беларусі пройдзе снег, месцамі мяцеліцы, у асобных раёнах па крайнім поўдні краіны магчымы моцны снег. Вышыня снежнага покрыва тут павялічыцца, пры гэтым па поўначы Беларусі, дзе адзначаюцца самыя моцныя маразы, снегу па-ранейшаму будзе няшмат". У сераду, 22 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, прагназуецца слабая мяцеліца, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 11-17 градусаў, па поўначы будзе 18-23 градусы марозу. Днём будзе мінус 9-15 градусаў, па крайнім поўдні на працягу сутак прагназуецца мінус 6-10 градусаў. "Наша ніва" паводле БелТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увесь бягучы тыдзень будзе марозным, адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты вецер.
|
|