Больш за 7 тыс. чалавек перайшло мяжу ў Кузніцы пешкі. 21.by

Больш за 7 тыс. чалавек перайшло мяжу ў Кузніцы пешкі

22.01.2014 21:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усё больш чалавек карыстаецца магчымасцю перайсці мяжу ў "Брузгах-Кузніцы" пешкі. Па інфармацыі польскіх мытнікаў, за першыя тры тыдні студзеня гэтак зрабіла больш за 7000 чалавек. У большасці гэтыя людзі ішлі на закупы ў крамы Кузніцы Беластоцкай.



Пашпартны і мытны кантроль адбываецца ў адмысловым будынку, таму людзі не мусяць мерзнуць на вуліцы. Каб спраўна і хутка праводзіць кантроль, мытнікі праглядаюць багаж пешаходаў на рэнтгене.

У адваротным баку працуе "зялёная сцяжынка" для тых пешаходаў, якія не карыстаюцца Tax Free. Яны адразу пасля пашпартнага кантролю ідуць у бок беларусі, польскія мытнікі іх не затрымліваюць.


Нагадаем, што да канца 2013 польска-беларускую мяжу можна было перайсці пешкі толькі ў Белавежскай пушчы, ды і тое ў практыцы з гэтым былі праблемы. Цяпер, з 1 студзеня 2014 года, можна праходзіць пешкі мяжу ў "Брузгах-Кузніцы". У "Бераставіцы-Баброўніках" гэта будзе магчыма толькі, калі пабудуюць новы мост праз памежную раку.

Фота Мытнай службы Польшчы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У большасці гэтыя людзі ішлі на закупы ў крамы Кузніцы Беластоцкай. Пашпартны і мытны кантроль адбываецца ў адмысловым будынку, таму людзі не мусяць мерзнуць на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика