Намесніцай кіраўніка Гродзеншчыны прызначылі 35-гадовую Алену Агей
24.01.2014
—
Новости Общества
|
23 студзеня Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў. У прыватнасці, з’явіліся новыя намеснікі старшыні Брэсцкага, Гродзенскага і Магілёўскага аблвыканкамаў. Алена Агей стала намесніцай старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Ёй 35 гадоў. Для беларускіх чыноўнікаў гэта вельмі малады ўзрост. Яна родам з Горак. Там жа скончыла сельскагаспадарчую Акадэмію. Жыла ў Мастах, дзе ўзначальвала мясцовое камунальнае прадпрыемства меліяратыўных сістэм. Адтуль яе і перавялі ў Гродна. Працавала на розных пасадах і абл- і райвыканкаме. Апошнім часам курыравала у гарвыканкаме пытанні эканомікі, гандлю, сферы паслуг, працы, занятасці, прыватызацыі і статыстыкі. «Мне імпануе прынцып Хораса Флетчара, які калісьці сказаў: «Калі ласка, выпраўце ўмовы жыцця людзей - і людзі стануць лепшымі, каб быць годнымі гэтых умоваў», — некалі казала сп.Агей. Звяртае на сябе ўвагу, што на сённяшні дзень Алена Агей –- адзіная жанчына сярод старшынь і іх намеснікаў у аблвыканкамах. У кожнага старшыні маецца па 5—6 намеснікаў, але жанчын на сёння ў кіраўніцтве абласцей не было зусім. Зміцер Панкавец, Наша Ніва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 студзеня Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў. У прыватнасці, з’явіліся новыя намеснікі старшыні Брэсцкага, Гродзенскага і Магілёўскага аблвыканкамаў. |
|