Колькі вады вы п’яце на дзень?
26.01.2014
—
Новости Общества
|
Экспрэс-апытанне ў Маладзечне Яўген Вострабародаў, слесар-інструментальшчык: − Ведаю, што выпіваць трэба паўтара літра вады ў дзень. Я і прытрымліваюся гэтага, але ваду замяняю сокамі, ці гарбатай. Цяпер зіма, таму піць хочацца меней, чым летам. Лілія Рагуль, настаўніца: − Вады п’ю не вельмі многа, бо не люблю яе. Ведаю, што трэба выпіваць два ці болей літраў у дзень. Па раніцах прымушаю сябе выпіць шкляначку, але мне нясмачна. Так што добра, калі літр у дзень выпіваю. Таццяна Скарынка, працоўная: − Вады п’ю мала, аддаю перавагу гарбаце ці каве.Але ваду люблю з-пад крана, у бутэльках нясмачная. Святлана Арцёмава, інжэнер-тэхнолаг: − Я не сачу за тым, колькі п’ю вады ў дзень. Хочацца піць − п’ю. Раіса Казунко, лабарант: − Акрамя вады, я п’ю і наша маладзечанскае малако. Вельмі смачнае. І вада, тая, што з-пад крана, у нас у Маладзечне добрая, смачная, чыстая. Людміла Сівакова, гардэробшчык: − Я ваду не вельмі піць люблю, але лепей ужо вада, чым сокі магазінныя, ці кава. Ігар Партон, інжэнер-механік: − Я ведаю, што трэба выпіваць паўтара літры вады на дзень. Летам імкнуся гэтага прытрымлівацца, а зімой надта холадна і так, не хочацца халодную ваду яшчэ піць. А яшчэ я заўважыў, што фільтраваная вада не адрознівацца ад той, што з-пад крана: усё роўна ад яе застаецца накіп на чайніку. Падрыхтавалі Наталля ТУР, Настасся РОЎДА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экспрэс-апытанне ў Маладзечне |
|