На Мядзельшчыне вызначылі настаўніка года
31.01.2014
—
Новости Общества
|
![]() Заключны этап конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Мядзельшчыны–2013” прайшоў 24 студзеня. Адбываўся ён у Мядзельскай сярэдняй школе №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. У конкурсе ўдзельнічалі сем педагогаў. Некалькі выпрабаванняў для іх было ўжо раней – у тым ліку, урок у незнаёмым класе. А ў фінале паказвалі творчую самапрэзентацыю, прадстаўлялі свой педагагічны вопыт, праводзілі міні-ўрок. У выніку перамагла настаўніца англійскай мовы гімназіі-інтэрната Мядзела Аксана Міхневіч. Другое месца – у настаўніцы выяўленчага мастацтва Мядзельскай СШ №1 імя Ул. Дубоўкі Марыны Новак, а трэцяе заняла настаўніца хіміі Нарацкай СШ №1 Анастасія Кумішча. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота з сайта school3krupki.edu.minskregion.by
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заключны этап конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Мядзельшчыны–2013” прайшоў 24 студзеня. |
|