Пад кантролем... спадарожніка
01.02.2014
—
Новости Общества
|
Асноўная праблема, як расказаў начальнік аддзела перавозак і маркетынгу Уладзімір ПАЧОПКА, — гэта зношанасць аўтатранспартнага парку. Штодня на рамонце знаходзіцца па 6—7 аўтобусаў. Нягледзячы на гэта, зрывы выхаду на маршрут здараюцца вельмі рэдка нават у гэтыя суровыя марозныя дні. Закуплена «Арктыка», а ў звычайнае дызпаліва дабаўляецца газа.
— Аўтобус 56—74 «Радзіміч», вадзіцель — Віктар Каснікоўскі, — засяроджваецца на экране старшы дыспетчар Таццяна Маркавец, — выехаў па маршруту Глыбокае —Ломашы ў 12.10. У 12.17 ён быў у Станулях, у 12.44 — у Плісе. У 13.53 павінен быць у Ломашах. Пачакаем пару хвілін. Бачыце, ён на пад’ездзе... Дакладна ў гэты час аўтобус прыбывае ў вызначаны пункт. Канечне, здараюцца па тых ці іншых прычынах накладкі, і тады Таццяна тэрмінова ўносіць карэктывы. Аўтапрадпрыемства імкнецца не толькі як мага лепш абслужыць у гэтыя зімовыя дні пасажыраў, але памагае іншым арганізацыям. Так, у Стаўбцы накіравалі адразу два «МАЗы», каб даставіць гаспадарам сапсаваную машыну з прычэпам ААТ «Залатая падкова», якая брала там патаку для жывёлы. З Пастаўскага раёна прыцягнулі «замерзлую» расійскую дваццацітонную фуру. Аўтавакзал у Глыбокім хоць і далёка не новы, але ў ім цёпла. Дырэктар аўтапрадпрыемства Яўген Лысёнак аддаў распараджэнне, каб у марозныя дні ён адчыняўся раней раскладу ці проста па просьбе пасажыраў. Інструкцыі — адно, а здароўе людзей даражэй! Уладзімір САУЛІЧ, «СГ» Фота Сяргея ЛАЗЮКА, «СГ» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўная праблема, як расказаў начальнік аддзела перавозак і маркетынгу Уладзімір ПАЧОПКА, — гэта зношанасць аўтатранспартнага парку. Штодня на рамонце...
|
|