Цэнтр якасці вады адкрыўся ў Мядзеле: з'явіўся ён услед за Вілейкай
01.02.2014
—
Новости Общества
|
з падарункамі – настаўніца біялогіі Нарацкай сярэдняй школы №1 Жанна Куцкевіч Прайшло ўсяго восем дзён з адкрыцця рэгіянальнага інфармацыйнага цэнтра па пытаннях якасці вады ў Вілейцы, як падобны з'явіўся ў Мядзеле.Запрацаваў ён у сярэдняй школе №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, каардынаваць яго працу будзе настаўніца школы Алена Паршута. Гэта трэці падобны інфацэнтр у Беларусі. Адкрыты ён пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў (Мінск). У цэнтры шмат літаратуры, стэндаў, адукацыйных матэрыялаў. Яшчэ госці са сталіцы прывезлі мультымедыяпраектар, кампактную лабараторыю для аналізаў вады. – Ці ёсць якая розніца паміж цэнтрамі ў Мядзеле і Вілейцы? – спытаў у спецыяліста па ўстойлівым кіраванні воднымі рэсурсамі Цэнтра экалагічных рашэнняў Наталлі Парэчынай. – Найперш, розніца ў людзях: кожны па свойму ставіцца да навакольнага асяроддзя. І безумоўна, Мядзельшчына – гэта край азёр, тут вельмі шмат вады, якая мае вялікае значэнне для жыцця людзей. І тут знаходзіцца асабліва ахоўваемая тэрыторыя – Нацыянальны парк “Нарачанскі”.Таму ў рэгіёне асабліва важна падтрымліваць чысціню прыродных вадаёмаў, лясоў, берагоў. У гэтым вялікую ролю могуць адыгрываць падобныя інфармацыйныя цэнтры, якія даюць магчымасць людзям пазнаёміцца з тымі праблемамі, якія існуюць, і даюць ім інструменты для вырашэння гэтых праблем. З Мядзельскім раёнам мы працуем трошкі раней, чым з Вілейскім, тут большая колькасць школ – 14 – удзельнічае ў праекце. Ёсць і дасягненні. А праца цэнтраў падобная: аднолькава надаем увагу і ўтрыманню нітратаў у пітной вадзе, і прыродным вадаёмам. Бо гэта пытанні ўзаемазвязаныя і ўзаемазалежныя. Падчас адкрыцця настаўнікі з дапамогай памочніка каардынатара праекта “Прадухіленне забруджвання прыродных вадаёмаў праз асвету грамадскасці і спецыялістаў” Любаміра Клепача вучыліся заносіць інфармацыю на сайт watercontrol.by. Гэты сайт дапамагае змагацца з забруджваннем вады ў Беларусі. Педагогі і ўсе ахвотныя могуць дабавіць у базу дадзеных сайта знойдзеныя імі крыніцы забруджавання водных рэсурсаў. А яшчэ – правесці даследаванні на ўтрыманне нітратаў у калодзежнай вадзе з дапамогай тэст-палосак (атрымаць іх можна ў цэнтры) і зноў жа занесці вынікі на сайт. Са сваімі напрацоўкамі пазнаёмілі калег і гасцей настаўнікі біялогіі ўстаноў адукацыі раёна. Расказалі, як разам з дзецьмі шукалі крыніцы забруджавання ракі Сырмеж, вывучалі раку Дробня і возера Мястра. Малодшы навуковы супрацоўнік Нарацкай біялагічнай станцыі Юлія Верас сярод іншага паведаміла пра магчымасць юным даследчыкам паўдзельнічаць у Стакгольмскім юніёрскім водным конкурсе. Ідзе ўзнагароджванне А напрыканцы Наталля Парэчына ўзнагародзілі актыўных удзельнікаў міжнароднай праграмы “Назіранне за рэкамі”. Найбольш падарункаў, сярод якіх была і палатка, прымала настаўніца біялогіі Нарацкай сярэдняй школы №1 Жанна Куцкевіч. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чытайце на гэту тэму таксама: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прайшло ўсяго восем дзён з адкрыцця рэгіянальнага інфармацыйнага цэнтра па пытаннях якасці вады ў Вілейцы, як падобны з'явіўся ў Мядзеле.
|
|