«Страва» для мабiльнiка
06.02.2014
—
Новости Общества
|
Зарадную прыладу з бульбы прадставіў на конкурс беражлівасці «Энергамарафон-2013» школьнік з аграгарадка Адэльск Гродзенскай вобласцi. Сваю распрацоўку вучань 11-га класа Марцін Марцішка рабiў пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Анатоля Аўсейчыка. Ён знайшоў унікальны спосаб для зарадкі батарэек, сотавых тэлефонаў і іншых прылад у паходных умовах. Гальванічны элемент створаны на аснове варанай бульбы. Галоўнае, мець з сабой медную і цынкавую пласцінкi, затым правільна размясціць усе неабходныя элементы — і зарадка гатова. Варта адзначыць, што першую энергію з бульбы яшчэ ў 2010 годзе здабылі ізраільскія вучоныя. Пераможцы абласнога этапу VII рэспубліканскага конкурсу беражлівасці «Энергамарафон-2013» будуць вызначаны ў бліжэйшы час. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школьнік з аграгарадка зрабіў зарадную прыладу з бульбы
|
|