Інваліды самі вырашаць, дзе працаваць
13.02.2014
—
Новости Общества
|
![]() Дактары не будуць выбіраць працу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Міністэрства аховы здароўя працуе над тым, каб зняць працоўныя рэкамендацыі для інвалідаў.Такім чынам, чалавек з абмежаванымі магчымасцямі зможа вырашаць сам, якую абраць спецыяльнасць і кім працаваць. Пра гэта паведаміў 12 лютага на прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медэкспертызы і рэабілітацыі Васіль Смычак, перадае БелаПАН. - Гэта невялікае ноу-хау для Беларусі. Пры ўстанаўленні інваліднасці мы рэкамендуем чалавеку пэўныя прафесіі. А чаму мы павінны рэкамендаваць яму, кім працаваць? Хай чалавек працуе, калі можа, кім хоча, - распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску Васіль Смычак. На практыцы людзі з інваліднасцю могуць прэтэндаваць толькі на нізкааплатныя і неперспектыўныя месца працы.
Паводле Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства аховы здароўя працуе над тым, каб зняць працоўныя рэкамендацыі для інвалідаў. |
|