Пінскія ўлады аб'явілі тэндар - "паслугі па дастаўцы трупаў"
13.02.2014 21:22
—
Новости Общества
|
|
Праца ў Пінску "па дастаўцы трупаў з месца здарэння да судмедэкспертызы" з 1 сакавіка да 31 снежня 2014 года ацэненая ў суму 120 мільёнаў рублёў. Крыніцай фінансавання пазначаны мясцовы бюджэт.
Цэнавыя прапановы прапануюць адсылаць у Пінскі гарвыканкам па пошце альбо кур'ерам у канверце з пазнакай "Не ўскрываць. Цэнавая прапанова. Закупка паслуг па дастаўцы трупаў".