Сустрэліся Вясна з Зімою
01.03.2014
—
Новости Общества
|
Як і большасць старажытных абрадаў, масленічныя таксама звязаны з земляробствам і прызываюць да пладароддзя зямлі. А свята з кірмашамі, блінамі, гульнямі перад масленічным слупом і спальваннем чучала стане апошнім перад Вялікаднем. Провады зімы адбудуцца 1—2 сакавіка. У праграме святкаванняў апошніх дзён Масляніцы — тэатралізаваныя прадстаўленні, гульні, конкурсы на лепшыя масленічны стол і касцюм, розныя майстар-класы і спальванне чучала Зімы, паведамілі ў Мінскім абласным Цэнтры народнай творчасці.
У Музеі старажытных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» 1 сакавіка абяцаюць насычаную анімацыйную праграму «Вызваленне Вясны». Гасцей разам з традыцыйнымі забавамі, такімі як перацягванне каната, пачастункі і загадкі ад бабулі Зімы, чакаюць рыцарскія турніры, стральба з лука.
Алена КЛІМОВІЧ, «СГ» Фота БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як і большасць старажытных абрадаў, масленічныя таксама звязаны з земляробствам і прызываюць да пладароддзя зямлі. А свята з кірмашамі, блінамі, гульнямі перад...
|
|