Мядзельскі гімназіст вызначыўся ў рэспубліканскім конкурсе
08.03.2014
—
Новости Общества
|
![]() Дзевяцікласнік гімназіі-інтэрната райцэнтра Дзяніс Марач узнагароджаны дыпломам другой ступені 25 рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных прац навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Праходзіў ён у Мінску 25-26 лютага. Удзельнічалі ў конкурсе больш за сотню навучэнцаў з усёй Беларусі, паступіла на яго 87 навукова-даследчых прац. Адзначаны Дзяніс за працу “Ацэнка экалагічнага стану рэк, прыдатных для нерасту прахадных ласасёвых рыб у Беларусі”. Гэта не першы поспех гімназіста. Вызначаўся Дзяніс Марач і ў леташнім падобным конкурсе (тады ён удзельнічаў разам з Аленай Грыгалёнак). Яны атрымалі дыплом трэцяй ступені за працу, у якой вывучалі раку Дробня. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота з сайта ptushki.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзевяцікласнік гімназіі-інтэрната райцэнтра Дзяніс Марач узнагароджаны дыпломам другой ступені 25 рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных прац...
|
|