«Памерці» не атрымалася
15.03.2014
—
Новости Общества
|
Схавацца ад міліцыі рабаўнік вырашыў... на могілках. Касір адной з крам па вуліцы Барыса Царыкава ў Гомелі на хвілінку пакінула рабочае месца, каб паправіць тавар на стэлажы. У гэты час наведвальнік выхапіў са скрыні касавага апарата пачак грошай. Заўважыўшы, што часткі выручкі не хапае, касір кінулася за грабежнікам, але той уцёк у бок возера ў раёне праспекта Касманаўтаў. Першапачатковы агляд мясцовасці групай аўтапатруля ППСМ вынікаў не прынёс. Тады вырашылі, што злачынец мог схавацца на старых могілках. Так і аказалася. Убачыўшы міліцыянераў, зламыснік паспрабаваў уцячы, але яго затрымалі і даставілі ў міліцыю. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, 32-гадовы гамяльчанін раней ужо быў асуджаны за крадзеж. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелі схавацца ад міліцыі рабаўнік вырашыў... на могілках
|
|