У Паставах пабудуюць яшчэ адзін касцёл. 21.by

У Паставах пабудуюць яшчэ адзін касцёл

18.03.2014 21:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Новая святыня, як паведамляе catholicnews.by, будзе мець тытул Езуса Міласэрнага - як і кафедральны касцёл у Віцебску.

Гісторыя цяперашняга касцёла ў Паставах

У 1640 годзе у Паставах, на выспе паміж ракой Мядзелкай і каналам, каралеўскі сакратар Станіслаў Бяганскі і яго жонка Ганна пабудавалі кляштар францішканцаў і касцёл. Пасля лістападаўскага паўстання 1832 года кляштар быў ліквідаваны. Рэшткі старога касцёла разабралі, на яго месцы ў 1880-1887 гадах (па іншых звестках, у 1898-1904 гадах) пачалося будаўніцтва цяперашняга касцёла.

Касцёл мае ў плане лацінскі крыж. Апекуном святыні стаў святы Антоній Падуанскі. Пазней тут пабудавалі плябанію. Падчас І Сусветнай вайны касцёл быў моцна пашкоджаны: снарады часткова пашкодзілі муры, знішчыліся арганы, галоўны алтар. У 1920 годзе святыню адбудавалі, яна дзейнічала да 1939 года. Пасля ІІ Сусветнай вайны ў касцёле зрабілі склад, потым - прадпрыемства. У маі 1988 года святыню аддалі вернікам, якія яе супольна аднавілі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэнне аб арганізацыі новай парафіі ў Паставах і пабудове новага касцёла аб'явіў вернікам біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика