Ажылі азімыя
25.03.2014
—
Новости Общества
|
НА ПОЛІ адразу за вёскай Новы Пагост ААТ «Лібінова» Міёрскага раёна механізатар мясцовага райаграсэрвіса Андрэй АЛЕКСАНДРОВІЧ з памочнікам Уладзімірам ГАНЧАРЭНКАМ падкармлівалі «Расой» азімыя. Да сёлетніх вясенніх палявых работ «пераабулі» агрэгат у новыя колы, і пры дзённай норме 60 гектараў апрацоўваюць плошчы разы ў два большыя. А ўвогуле рэкорд Андрэя, праўда, леташні, — 200 гектараў за дзень.
Работай партнёраў з райаграсэрвіса задаволена намеснік дырэктара гаспадаркі па вытворчасці Яніна Марцынкевіч. А яшчэ больш яна радуецца, калі бачыць, як мяняе свой выгляд поле: — Было яшчэ тыдзень таму пажухлае. Думалі, што ўсё вымерзла і прапала. Ажно не. Во як дружна пайшлі зялёныя парасткі. Падкормка падаспела якраз дарэчы. Азімыя ажываюць, і ажно жыццё весялей. Па словах начальніка райсельгасхарчу Міёрскага райвыканкама Вячаслава Бялько, ва ўсіх гаспадарках ідзе вываз арганікі, падкормка каліем выпасаў і прыступілі ўжо да падкормкі азімых. На жаль, з імі не ўсё добра: з 11600 гектараў вымерзла 60 працэнтаў. Поўнасцю прапаў азімы рапс. Усяго давядзецца перасяваць 8 тысяч гектараў. Ёсць насенне страхавога фонду 1700 тон пры патрэбе 1200. Трывогу выклікаюць і дадатковыя затраты на паліва і гаруча-змазачныя матэрыялы. Уладзімір САУЛІЧ, «СГ» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НА ПОЛІ адразу за вёскай Новы Пагост ААТ «Лібінова» Міёрскага раёна механізатар мясцовага райаграсэрвіса Андрэй АЛЕКСАНДРОВІЧ з памочнікам Уладзімірам...
|
|