Мадэлі зенітных ракет і ледаколы стварылі школьнікі на Вілейшчыне
10.04.2014
—
Новости Общества
|
![]() знаёмства з мадэлямі, дасланымі на конкурс. Фота забяспечана Анатолем Прыцам. У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 31 сакавіка па 4 красавіка прайшоў раённы конкурс стэндавага мадэлявання сярод навучэнцаў устаноў адукацыі.На выставе прадставілі 24 мадэлі тэхнікі. Сярод іх як копіі, так і зробленыя па ўласных чарцяжах навучэнцаў, паведаміў метадыст установы Анатоль Прыц. Дзеці зрабілі мадэлі ваенных і пасажырскіх караблёў, паруснікаў, ледакола, прагулачных катэраў, самалётаў, аўтамабіляў ды іншае. У намінацыі “Мадэлі ваеннай тэхнікі, сабраныя з набораў прамысловай вытворчасці” перамог Уладзіслаў Шарафановіч з Чурленскага сада-школы. Ён прадставіў мадэль “Браняносец “Пацёмкін”. Мадэль ледакола “Арктыка” прынесла перамогу Іллі Ролічу з гэтай жа установы. Ён вызначыўся ў намінацыі “Мадэлі грамадзянскай тэхнікі, сабраныя з набораў прамысловай вытворчасці”. Журы ацэньвае мадэлі У трэцяй намінацыі “Мадэлі ўласнай распрацоўкі і вырабу” перамог Ілля Варановіч з Нарацкай сярэдняй школы. Адзначаны ён за мадэль зенітнай ракеты “Patriot”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 31 сакавіка па 4 красавіка прайшоў раённы конкурс стэндавага мадэлявання сярод навучэнцаў устаноў адукацыі. |
|