Маладзечна. Каб у кавярні скарыстацца прыбіральняй, трэба праявіць дзівосы эквілібрыстыкі. 21.by

Маладзечна. Каб у кавярні скарыстацца прыбіральняй, трэба праявіць дзівосы эквілібрыстыкі

17.04.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прыбіральня ў адной з кавярняў Маладзечна. Дзверы проста ўпіраюцца ва ўнітаз. Фота Наталлі ТУР.

У адной з маладзечанскіх кавярняў створаныя ўсе ўмовы, каб зноў вярнуцца ў СССР. Відаць, кафэ і працуе для тых, хто сумуе па пралетарскіх паводзінах афіцыянтак і макароне, якая зліплася.

Гэта кавярня амаль заўсёды зачыненая на спецабслугоўванне. Я сабе на хвілінку ўявіла тых няшчасных, хто запрасіў сюды бабулю з Барнаула і дзядзьку Пецю з Варкуты, каб адсвяткаваць вяселле. Але гэта лірыка. Магчыма, банкеты тут праводзяць на ўзроўні. Не была, не ведаю.

Мне толькі аднойчы “пашчасціла” тут паабедаць, і я ўпэўненая, што гэта быў першы і апошні раз.

Комплексны абед каштуе тут крыху болей за 30 тысяч. Заплаціла за яго за высокай стойкай адразу, як зрабіла заказ. У комплексны абед ўваходзяць суп, салата, курынае філе, макарона і кампот з яблык.

Афіцыянтка паклала прыборы наўпрост на абрус. Пры гэтым выраз яе твару быў каменны. Калі прынеслі хлеб, і я падцягнула яго бліжэй да сябе, тая ж афіцыянтка з суровым выглядам твару цвёрда сказала: “Гэта не ваша”. Цудоўна, у мяне за столікам, аказваецца, будуць суседзі.

Пра суп і філе з курыцы дрэннага гаварыць не буду, было смачна. Але гарнір... Макарона дзяцінства! Памятаю, калісьці ў школьнай сталовай былі такія ж: усе ў тлушчы, слізкія, шэрыя, халодныя і клейкія. Мы з імі адзін аднаго не зразумелі, мне нават непрыемна было на іх глядзець, не тое, што есці.

Заставалася запіць усё кампотам. Я прыгожа склала прыборы і ўсё глядзела на афіцыянтку, спадзеючыся на тое, што яна заўважыць мяне і падыдзе.

Не заўважыла.

Вырашыла, пакуль схаджу ў прыбіральню, персанал заўважыць, што за сталом нікога няма і за гэты час прыбярэ стол і прынясе кампот.

Дзверы ў прыбіральню ў гэтай дзіва-кавярні размешчаныя паміж двума столікамі, за якімі ядуць людзі. Прыемнага апетыту, таварышы.

Мала таго, што дзверы не проста не зачыняюцца на зашчэпку, яны не зачыняюцца ўвогуле. І, прашу прабачэння ў чытачоў за падрабязнасці, каб скарыстацца прыбіральняй па прызначэнні, трэба праявіць дзівосы эквілібрыстыкі: дзверы ўпіраюцца ў самы ўнітаз.

Ля рукамыйніка вісіць кантэйнер для вадкага мыла, на якім скотчам прыклееная паперка, на якой напісана “БОДИСОФТ”. Як я, беларуска, павінна здагадацца, што там унутры?


Выходжу з прыбіральні. Мая макарона, як і пустыя брудныя талеркі, так і стаіць на стале. Кампоту я не дачакалася. Хаця, прызнацца, піць не вельмі і хацелася.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адной з маладзечанскіх кавярняў створаныя ўсе ўмовы, каб зноў вярнуцца ў СССР. Відаць, кафэ і працуе для тых, хто сумуе па пралетарскіх паводзінах афіцыянтак і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика