Уганаравалі траіх ветэранаў, якія вызвалялі Маладзечна
08.05.2014
—
Новости Общества
|
Колькі ўдзельнікаў вайны мае наш рэгіён і колькі іх было летась. МАЛАДЗЕЧНА.Напярэдадні 9 мая званне ганаровы ветэран Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў атрымалі вызваленцы Маладзечна. Іх цяпер жыве ў горадзе трое: Канстанцін Капсунаў, Аляксей Маскіцінін і Віктар Адамовіч. Пра гэта паведаміла старшыня маладзечанскага Савета ветэранаў Станіслава Зубкова. Усяго на Маладзечаншчыне жыве 42 інваліды вайны, 123 удзельнікі. Чатыры блакаднікі Ленінграда, 42 работнікаў тылу, восем прыфрантавікоў чыгункі. Усяго − 219 чалавек. Летась удзельнікаў вайны ў Маладзечанскім раёне было 348, былых вязняў – 211, з якіх 187 былі непаўналетнімі. ВІЛЕЙКА. На Вілейшчыне жыве 101 ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх – 20 інвалідаў вайны, 61 удзельнік, 19 чалавек, узнагароджаных ордэнамі ці медалямі за працу ў тыле, адзін жыхар блакаднага Ленінграда. У раёне жывуць 16 былых паўналетніх і 93 – непаўналетніх вязняў. Год таму на Вілейшчыне пражывала 124 ветэраны вайны, у тым ліку 24 інваліды, а таксама 100 былых непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых мясцін прымусовага ўтрымання. МЯДЗЕЛ. На пачатак мая на Мядзельшчыне пражываюць 35 удзельнікаў вайны (з іх – шэсць жанчын), восем інвалідаў вайны, шэсць працаўнікоў тылу, адна жыхарка блакаднага Ленінграда. Усяго – 50 чалавек. Сярод жыхароў раёна – 23 былых паўналетніх і 118 непаўналетніх вязняў. Летась на Мядзельшчыне было 40 удзельнікаў і 10 інвалідаў вайны, шэсць працаўнікоў тылу, адзін вязень канцлагера і адна жыхарка блакаднага Ленінграда. СМАРГОНЬ. На Смаргоншчыне цяпер пражываюць 55 ветэранаў. Дзевяць з іх – інваліды вайны, чатыры – блакаднікі, 28 – удзельнікі, яшчэ 14 узнагароджаныя медалямі за самаадданую працу. Летась у раёне жылі 72 ветэраны і 20 вязняў канцлагераў. АСТРАВЕЦ. Летась у Астравецкім раёне было 13 удзельнікаў вайны, а таксама 13 вязняў фашысцкіх канцлагераў. АШМЯНЫ. Паводле звестак мінулага года, у Ашмянскім раёне было 33 ветэраны. Было 5 чалавек, якія ўжо паўналетнімі патрапілі на прымусовыя працы ў Германію. Яшчэ 8 чалавек з Ашмянскага раёна апынуліся там у непаўналетнім узросце. ВАЛОЖЫН. У Валожынскім раёне летась было 89 ветэранаў і 92 вязні канцлагераў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькі ўдзельнікаў вайны мае наш рэгіён і колькі іх было летась.
|
|