На Вілейшчыне выберуць найлепшыя веласіпедныя маршруты
10.05.2014
—
Новости Общества
|
Фота з сайта tourismnews.by Да 23 мая праходзіць раённы конкурс веласіпедных маршрутаў “Вілейшчыне – устойлівае развіццё”.Для ўдзелу ў ім жыхары Вілейшчыны мусяць распрацаваць і аформіць у электронным выглядзе веласіпедны маршрут па Вілейскім раёне. Ён павінен быць цікавым, адлюстроўваць славутасці раёна, быць прывабным з турыстычнага і экалагічнага пункту гледжання. Маршрут мусіць мець назву, прыпыначныя пункты з апісаннем. Неабходна таксама пазначыць агульную працягласць маршруту і адлегласць паміж аб'ектамі. Фармат працы можа быць любым: мультымедыйная прэзентацыя, відэаролік, слайд-шоў і г. д. – Конкурс праводзіцца не толькі для таго, каб выбраць лепшыя веласіпедныя маршруты, а і каб потым з іх дапамогай развіваць турыстычны патэнцыял Вілейшчыны, – расказала старшыня грамадскага аб'яднання па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага рэгіёна “ЗОВіК” Таццяна Цітуленка. – Цікавасць да конкурсу ёсць, нават пры сустрэчы на вуліцах пра яго распытваюцца. Конкурсныя працы прымаюцца да 23 мая на электронным носьбіце (дыск альбо флэшка). Працу разам з заяўкай на ўдзел з указаннем імя і прозвішча, месцам працы ці вучобы, узросту, тэлефона можна падаць па адрасе: Вілейка, вул. Партызанская, 44, кабінет №3 або даслаць па электронным адрасе titulenko65@tut.by. Ацэняць працы рабочая група. У яе склад увойдуць прадстаўнікі раённага Савета дэпутатаў, райвыканкама, грамадскіх арганізацый. Пераможцаў узнагародзяць каштоўнымі падарункамі, астатнія ўдзельнікі конкурсу атрымаюць памятныя сувеніры. Па выніках конкурсу правядуць прэзентацыю лепшых праектаў. Тэлефоны для даведак такія: 8-01771-56588, 56089. Дарэчы, грамадскае аб'яднанне закупіла веласіпеды. Імі пры жаданні змогуць бясплатна скарыстацца ахвотныя апрабаваць веласіпедныя маршруты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 23 мая праходзіць раённы конкурс веласіпедных маршрутаў “Вілейшчыне – устойлівае развіццё”.
|
|