З паэтам Давідам Сімановічам развіталіся на ўскрайку Віцебска
12.05.2014 11:44
—
Новости Общества
|
У Віцебску 11 мая развіталіся са знакамітым паэтам, празаікам, перакладчыкам Давідам Сімановічам. Правесці яго ў апошні шлях прыйшло больш за дзвесце чалавек. Грамадзянская паніхіда адбылася ў рытуальнай зале абласной клінічнай бальніцы.
На жалобнай цырымоніі прысутнічалі супрацоўнікі практычна ўсіх устаноў культуры горада, прадстаўнікі грамадскіх і творчых арганізацый. Прышлі былыя калегі Давіда Рыгоравіча па тэлебачанні і проста жыхары Віцебска. Ад улады прысутнічалі начальнік аддзела культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Наталля Шыянок. Выступіў былы кіраўнік аддзела культуры гарвыканкама, а зараз дырэктар культурна-гістарычнага комплекса "Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна" Віктар Кібісаў, з якім Давід Сімановіч шмат супрацоўнічаў. У сваіх прамовах сябры і калегі ўспаміналі, што Давід Рыгоравіч быў для Віцебска крыніцай энергіі, генератарам ідэй і рухавіком шматлікіх культурных працэсаў. Сляды паэта засталіся ці не на ўсіх вуліцах, а ўсім сваім жыццём ён наклаў адбітак на развіццё горада за апошнюю палову стагоддзя. Калі ёсць недзе ў вышынях адбітак Віцебска, то, безумоўна, Давід Сімановіч ужо крочыць па яго вуліцах з Маркам Шагалам. І ты падняўся над Дзвіной, Адзеў зялёнае убранне. Каб гаманілі над табой, Як песні звонкія, світанні. TUT.BY. Многіх гараджан здзівіў факт, што для развітання з такім заслужаным чалавекам, якім быў для горада Давід Сімановіч, не знайшлося іншага, больш прасторнага, светлага і прыстойнага месца, чым рытуальны зал абласной клінічнай бальніцы. Віцебская рэдакцыя партала TUT.BY выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім Давіда Рыгоравіча Сімановіча. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жалобнай цырымоніі прысутнічалі супрацоўнікі практычна ўсіх устаноў культуры горада, прадстаўнікі грамадскіх і творчых арганізацый, прыйшлі былыя калегі...
|
|