Кацянятка шукае гаспадара (Фота)
14.05.2014
—
Новости Общества
|
Ён шукае сабе сям'ю. Фота Настассі РОЎДЫ. Маленькае кацяня прыйшло сёння да нас у рэдакцыю, каб трапіць у сям’ю спагадлівых чытачоў “Рэгіянальнай газеты”. Падчас абеду на нас літаральна звалілася гэтае дзіва. У падвальным памяшканні рэдакцыі нешта жаласліва пішчала. Маленькае кацяня, відаць, выпадкова звалілася ў падвал з вуліцы. Але коткі нідзе побач не было. Уся рэдакцыя тут жа распачала выратавальную аперацыю, у выніку якой да нас у далоні трапіў гэты шэранькі камячок. Ён яшчэ зусім няўстойліва трымаецца на сваіх маленькіх лапках, але смятану еў сам. Потым зусім самастойна памыўся і лёг спаць каля цёплага ноўтбука аднаго з журналістаў рэдакцыі. Цяпер гэтае маленькае дзіва спіць і мы ўпэўненыя, што яму сніцца сон, як яго забіраюць у цёплую кватэру. І ў сям’ю, дзе яго будуць любіць і пазнаёмяць з гэтым вялікім светам. Прыходзьце да нас у рэдакцыю, мы вас з ім пазнаёмім. А ад нас атрымаеце сюрпрыз, каб пазнаваць свет вам з вашым новым маленькім сябрам было весялей. Альбо тэлефануйце: (80176) 76-96-67. Прапаноўвайце мянушкі кацянятку ў каментарах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маленькае кацяня прыйшло сёння да нас у рэдакцыю, каб трапіць у сям’ю спагадлівых чытачоў “Рэгіянальнай газеты”.
|
|