У Варшаве пачынаецца суд над беларускім разведчыкам
09.06.2014 09:24
—
Новости Общества
|
Закрыты суд пачнецца 16 чэрвеня i будзе адбывацца ў спецыяльна ахоўнай зале Акружнога суда, піша польская "Газета выборча". Аляксандру Л. пагражае да 10 гадоў зняволення.
Дэталі справы застаюцца невядомымі. Вядома, што абвінавачванне перададзенае ў суд у лютым апеляцыйнай пракуратурай Варшавы. Беларуса абвінавачваюць па арт. 130 ч. 1 Крымінальнага кодэкса, якая сфармулявана так: "Хто бярэ ўдзел у дзейнасці варожай выведкі супраць Польшчы, падлягае пакаранню пазбаўленнем волі ад года да дзесяці гадоў". Беларуса таксама абвінавачваюць па артыкуле аб вырабе і выкарыстанні падробных дакументаў. У пачатку года прайшла інфармацыя пра затрыманне двух грамадзян Беларусі, якіх падазравалі ў шпіянажы. Гаварылася, што адзін з іх, 41-гадовы, ужо два гады знаходзіцца пад арыштам. Ён некалькі гадоў супрацоўнічаў з афіцэрамі вайсковай выведкі, якія лічылі яго сваёй крыніцай у беларускіх спецслужбах і плацілі за інфармацыю. Тады польскія СМІ пісалі, што тая інфармацыя аказалася дэзінфармацыяй. Пісалі таксама, што і аднаго, і другога затрыманага цікавілі звесткі пра польскія Узброеныя сілы. У сакавіку спецкамісію Сойма праінфармавалі пра справу на нетыповым пасяджэнні. Яно адбылося не ў Сойме, як звычайна, а ў будынку спецслужбы. На паседжанні гаварылася пра два асобныя расследаванні, так пісалі, прынамсі. Адзін з прысутных там дэпутатаў пазней расказаў, што адна з асоб збірала далікатную інфармацыю пра ключавыя элементы сістэмы нацыянальнай абароны, а другая імкнулася да "дэстабілізацыі дзяржавы", піша "Выборча". Апошняя падобная справа разглядалася ў Варшаве ў 2009 годзе, калі Акружны суд Варшавы судзіў грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча, затрыманага ў 2006 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Закрыты суд пачнецца 16 чэрвеня i будзе адбывацца ў спецыяльна ахоўнай зале Акружнога суда. |
|