Бясконцыя імгненні фотамайстра. 21.by

Бясконцыя імгненні фотамайстра

28.06.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міжволі злавіў сябе на думцы, што заўсёды прыемна, калі ў кабінет заходзіць Аляксандр Іванавіч. Спачатку, як выхаваны чалавек, ён заўжды пастукаецца ў дзверы і толькі потым са сваёй нязменнай і тым адметнай жартоўнай фразай-пытаннем «Ці можна папрыходзіць?» пераступае парог. З ім можна гутарыць доўга і на розныя тэмы. Але наступнае пытанне, якое ён задае, акрамя адзначанага, гучыць так: «Якія патрэбны фотаздымкі?» На першым месцы, як заўжды, праца. Вось толькі за гэту рысу можна бясконца паважаць нашага калегу Аляксандра Талочку, якому сёння спаўняецца (мяркуем, не дзяўчына сарамлівая — не пакрыўдзіцца на раскрытую тайну) 70 гадоў.

Нялёгкае пасляваеннае дзяцінства, вучоба, праца, служба ў арміі, Чарнобыль — усё гэта было ў яго жыцці. Вядучы і вядомы ў рэспубліцы фотажурналіст Талочка зрабіў за сваё доўгае творчае жыццё столькі фотаздымкаў, што акурат можна заносіць у Кнігу рэкордаў. Здаецца, няма на карце Беларусі месца, дзе б не пабываў знакаміты фотарэпарцёр. Яго ведаюць і на ўскрайках рэспублікі, і ў самой сталіцы даручаюць весці самыя адказныя здымкі. І з усімі заданнямі Аляксандр Іванавіч спраўляецца бліскуча. Мала таго, ён свае фотакадры самастойна суправаджае арыгінальнай тэкстоўкай. Сапраўдная знаходка ў гэтым плане для любой рэдакцыі. Вось тут газеце «Рэспубліка», дзе апошні час працуе Аляксандр Талочка, сапраўды пашчасціла.

Юбілярам прынята пець дыфірамбы. Мы не будзем гэта рабіць, а проста канстатуем той факт, што Аляксандр Іванавіч сапраўдны прафесіянал, які, здаецца, нарадзіўся не толькі ў кашулі, але яшчэ і з фотаапаратам, з якім не развітваецца і сёння. Толькі на першы погляд можа паказацца, што прафесія фотарэпарцёра не патрабуе аніякіх намаганняў. Маўляў, націснуў кнопку — і кадр гатовы: усяго спатрэбілася імгненне, адна сотая секунды, каб спрацаваў спуск апарата. Але каб сапраўды атрымаўся здатны і арыгінальны фотаздымак, над ім папярэдне трэба працаваць доўга і карпатліва. Мажліва, і ўсё жыццё. Як гэта заўжды робіць нястомны Талочка. Бо, як не без падстаў сцвярджаюць знаўцы, лепшы кадр яшчэ наперадзе. І ён Аляксандрам Іванавічам будзе зроблены. Гэта не выклікае сумнення.

Зычым свайму калегу доўгіх год жыцця, творчых удач, моцнага здароўя, бо яно вельмі неабходна, каб насіць на плячы нялёгкую сумку з апаратурай...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш калега фотажурналіст Аляксандр Талочка адзначае юбілей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика