Пінскі прадпрымальнік ладзіць свята сваёй вёскі. 21.by

Пінскі прадпрымальнік ладзіць свята сваёй вёскі

24.07.2014 11:23 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мікола Качаноўскі, уладальнік пчалярскай крамы ў Пінску, вось ужо трэці год запар ладзіць свята сваёй малой радзімы - вёскі Качановічы.

Калісьці Качановічы былі вялікім сялом, у якім пражывала больш за 200 чалавек, цяпер гэта выміраючая вёска, у якой дажываюць свой век паўтары дзясяткі старых. Аднак спадар Качаноўскі палічыў, што яго родная вёска не павінна знікнуць з мапы Беларусі, і вырашыў штолета збіраць качаноўцаў, якія з'ехалі шукаць лепшай долі ў іншыя мясціны.

"Я пачаў шукаць кантакты аднавяскоўцаў, тэлефанаваў, слаў лісты. І людзі адгукнуліся, у ліпені яны прыязджаюць на нашу малую радзіму з сем'ямі, вязуць дзяцей і ўнукаў, каб паказаць, адкуль яны родам. Спачатку ідуць на могілкі, каб ушанаваць памерлых продкаў, а потым наведваюць мой падворак, дзе спяваюць, танчаць і расказваюць байкі аб былым", - адзначыў Мікола Качаноўскі.

Мікола Качаноўскі ў вольны ад бізнэсу час вывучае гісторыю свайго роду, ён склаў разгалінаваны радавод сваіх продкаў - шляхцічаў Качаноўскіх і Шаламіцкіх і высветліў, што ўпершыню яго родная вёска ўзгадвалася ў летапісах у 1522 годзе.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калісьці Качановічы былі вялікім сялом, у якім пражывала больш за 200 чалавек, цяпер гэта выміраючая вёска.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика