"Мы паставім палаткі і будзем тут сядзець". У Маладзечне дзеці непакояцца за сваю пляцоўку перад домам
01.08.2014 17:18
—
Новости Общества
|
"Мы паставім палаткі і будзем тут сядзець". Так кажуць дзеці, якія непакояцца за сваю пляцоўку перад домам №29 па Віленскай. Тут плануюць пабудаваць яшчэ адзін дом.
Дом, пра які ідзе гаворка, з'явіўся чатыры гады таму. І не паспелі людзі абжыцца, дачакацца, пакуль ён дасць усадку, як да іх падступае новая хваля будаўніцтва. "Я не магу выкінуць 80 дзяцей на вуліцу" Старшыня кааператыва Глафіра Георгіеўна прадстаўляе інтарэсы жыхароў дома. Агулам тут жывуць 184 чалавекі і яшчэ два ў праекце. Спадарыня Глафіра перажывае не толькі за свайго ўнука, які гуляе на гэтай пляцоўцы. Яе турбуе бяспека і выгоды ўсіх дзяцей з гэтага дома.- Іх 82, калі не ўлічваць 16-гадовых, - акцэнтуе спадарыня Глафіра і працягвае: - Я не магу іх пакінуць без двара. Вы, пакуль ішлі да нас, бачылі хоць адну пляцоўку? Рытарычнае пытанне. За дзіцячай бальніцай на шляху да гэтага дома іх няма амаль нідзе. З-за гэтага ўсе дзеці з раёна збіраюцца менавіта тут. Дзе шмат месца, вялікая пляцоўка, а за ёй - траўка. - Дрэвы хацелі пасадзіць, але не дазволілі. У нас тут заўсёды ёсць людзі, - працягвае Глафіра Георгіеўна. - Да вечара меншыя дзеці гуляюць, а пасля ўсю ноч моладзь на арэлях гушкаецца. Мы не скардзімся, нам не шкада. Абы не ламалі нічога. Старшыня кааператыва добра знаёмая з планам забудовы ўчастка зямлі за дзіцячай пляцоўкай. І ў яе наспела некалькі найбольш актуальных для жыхароў пытанняў. Пад'езд да дома Як распавяла Глафіра Георгіеўна, у праекце пазначана, што ад другога пад'езда будзе цягнуцца цеплатраса да гэтага дома. Значыць, двор будзе перакапаны. Пытанне: як людзям пад"ехаць да дома? Як пад'ехаць "хуткай" у выпадку чаго?Дзіцячая пляцоўка Ніякай іншай для запланаванага дома фактычна не прадугледжана.- Іх дзеці будуць гуляць на нашай, кошт якой увайшоў у крэдыт, што мы будзем яшчэ шмат гадоў выплачваць. Ізноў жа, не шкада. Проста дзяцей вельмі шмат і ім не хапае месца, - тлумачыць старшыня кааператыва. Паркоўка Для новага дома па нарматывах прадугледжана пяць месцаў для паркоўкі. І жыхароў непакоіць, дзе будуць яны ставіць свае аўто.- Ды і дом будзе стаяць так блізка. Нам давядзецца глядзець адзін аднаму ў вокны. Як увогуле можна на такім невялічкім кавалачку зямлі будаваць дом? Жыхары катэгарычна супраць разбурэння пляцовак, разбурэння ўсіх камунікацый, якія ў нас ёсць. Час ідзе і ўносіць карэктывы. Калі тут не атрымліваецца, то значыць, трэба шукаць іншы ўчастак зямлі. Ну, чаму трэба парушаць правы гэтых дзяцей? Чаму нельга нашым людзям прыйсці і пасядзець тут, у цяньку, - падагульняе Глафіра Георгіеўна. У сераду, 30 ліпеня, на дзіцячай пляцоўцы перад домам №29 сустрэліся яго жыхары з тымі, хто зацікаўлены ў будаўніцтве. На сустрэчу прыйшлі галоўны інжынер праекта Аляксандр Халецкі (ЗАТ "Будпраект"), галоўны інжынер будаўнічай фірмы "Чысць-бау" Анатоль Суткаленка (падраздзяленне холдынгу "Забудова"), намеснік гендырэктара холдынгу "Забудова" Максім Бахаўчук, інжынер грамадска-кансультацыйнага савета холдынгу "Забудова" Валеры Сасновіч. "Давядзецца пацярпець" Яшчэ ў 2008 годзе распрацавалі дэталёвы план забудовы горада, распавёў галоўны інжынер праекта Аляксандр Халецкі. План зацвердзілі. Ім жа было прадугледжана будаўніцтва гэтага дома. І сёлета па просьбе "Забудовы" яго запраектавалі. Экспертызу правялі і, згодна з ёй, усе нормы вытрыманыя.- Жыхароў зразумець можна, - кажа Аляксандр Халецкі. - Забудова ідзе не толькі ў Маладзечне, паўсюль з'яўляюцца падобныя праблемы. На час будаўніцтва адназначна дзесьці перакрыюць дарогі, пад'езды. Цяпер мы зрабілі праект на дом. Далей ідуць праектна-інжынерныя сеткі. І дзе парушацца пад"язныя дарогі, там будуць зробленыя месцы для аб"езду. Дом, які плануюць пабудаваць, - на адзін пад'езд. Разлічаны ён на 20 кватэр. Сярод іх адна, двух- і трохпакаёўкі. - Мы ўсё разумеем, але ж дамы будаваць трэба. Не ўсе ж за горад выносіць. Тым больш, што ён быў у плане. Калі дом гэтых жыхароў будавалі, ён таксама агароджваўся, камусьці ствараў нязручнасці. Так і тут. Давядзецца пацярпець. Затое потым усё адновяць, зробяць дадатковыя дзіцячыя пляцоўкі, вернуць тыя, што былі. "Трэба больш працаваць з людзьмі" Будаўніцтва дома па плане разлічана на сем-восем месяцаў. І жыхароў турбуе, што ўвесь гэты час дзецям пад вокнамі будзе небяспечна. Побач пачне працаваць кран, спакойна не пагуляеш.- Пытанні, якія турбуюць жыхароў, вырашацца, - упэўнены галоўны інжынер будаўнічай фірмы "Чысць-бау" Анатоль Суткаленка. - Яны вельмі часта паўстаюць у мікрараёнах забудовы. І вырашаюцца адпаведна з нарматывамі. Пасля таго, як дом пабудуюць, стане яшчэ лепш, чым сёння. Анатоль Суткаленка дадаў, што, на яго думку, малую архітэктуру варта дадаць. Аднак дадатковых месцаў для паркоўкі не будзе. Па нарматывах не прадугледжана машына на сям'ю. І нават адна на дзве. А толькі на чвэрць кватэр дома. - Гэта бяда ўсіх жыхароў нашай краіны, але нічога не зробіш. Нарматывы не мяняліся. Мы будзем імкнуцца рабіць усё з мінімальнымі нязручнасцямі для людзей. Трэба больш сустракацца, з жыхарамі працаваць, тады ўсе пытанні вырашацца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перад домам №29 па Віленскай плануюць пабудаваць яшчэ адзін дом. |
|