Пенсіянерку Ніну Багінскую, якая спаліла савецкі сцяг каля КДБ, вызвалілі. 21.by

Пенсіянерку Ніну Багінскую, якая спаліла савецкі сцяг каля КДБ, вызвалілі

02.08.2014 11:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грамадскую актывістку Ніну Багінскую, якую былі затрымалі ўвечары 1 жніўня пасля спалення чырвонага сцягу каля будынку КДБ, ў ноч на 2 жніўня вызвалілі з Цэнтральнага РУУС, склаўшы на яе пратакол.

Пра гэта Ніна Багінская паведаміла карэспандэнту Свабоды.

"У КДБ было ўсё вельмі проста: мяне затрымалі, пагаварылі. Я патлумачыла, чаму спаліла чырвоны сцяг з сярпом і молатам - бо гэта сцяг, пад якім забівалі мільёны людзей, рабілі генацыд беларусаў. І што 1 жніўня правяла сваю акцыю, таксама патлумачыла - бо ў гэты дзень ў 1937 годзе тут, ў дворыку турмы "амерыканкі" палілі кнігі нашых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія мы ужо ніколі не прачытаем. Мяне слухалі і выклікалі для размовы са мной псіхіятра. Той са мной пагаварыў, і пасля я чула, як ён сказаў ім: "Тут усё нармальна".

Тады мяне адвезлі ў Цэнтральны РУУС, склалі пратакол аб маіх дзеяннях і пакінулі сабе бутэлечку з газай, якой я змачыла сцяг, каб добра гарэла. Відаць, пакінулі, як рэчавы доказ. Але мне нічога не сказалі - будуць заводзіць справу ці не".

Для "Свабоды Ніна Багінская патлумачыла свой учынак:

"Не збіраюся цярпець той прамаскоўскі вэрхал, які творыцца ў Беларусі. У Мінску стаяць помнікі Леніну і Калініну, гэтым забойцам беларускага народу, а помніка Каліноўскаму дагэтуль паставіць не можам. Я хацела паказаць прыклад таго, што са злом трэба змагацца, а не патураць яму".

Пенсіянерка Ніна Багінская вядомая актыўным удзелам ў пратэстных акцыях, на якіх яе неаднаразова затрамлівалі міліцыянты. У тым ліку Ніна Багінская адна выходзіла з бел-чырвона-белым сцягам, які лічыць сапраўдным дзяржаўным сцягам Беларусі.

Паводле Ніны Багінскай, у КДБ і Цэнтральным РУУС Мінска з ёй абыходзіліся карэктна.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі актывістка патлумачыла спецслужбам, навошта спаліла сцяг, супрацоўнікі КДБ выклікалі да яе псіхіятра.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика