Баранавіцкія падлеткі клаліся на зямлю ў цэнтры горада, каб здзівіць мінакоў
07.10.2014 19:10
—
Новости Общества
|
Пад жыватамі падлеткаў апынуліся прыступкі гарвыканкама і кінатэатра, фантан, пешаходны пераход,
Фота: Сацсетка ВКонтакте ![]()
![]() Кампанія школьнікаў зладзіла ў Баранавічах так званы "планкіг" – флэшмоб, які прадугледжвае ляжанне з выцягнутымі рукамі ў самых непрадказальных месцах. У дэбютнай акцыі пад жыватамі падлеткаў апынуліся прыступкі гарвыканкама і кінатэатра, фантан, пешаходны пераход. Як патлумачыў "ІР" адзін з удзельнікаў акцыі, школьнік Саша, такім чынам ён і яго сябры хацелі ўразіць гараджан: ![]()
![]() - Цяпер модныя рознага кшталту флэшмобы - абліванне вадою, яшчэ штосьці. Таму людзі прызвычаіся і здзівіць іх нечым вельмі складана. Але мы паспрабавалі і ў нас атрымалася - мінакі смяяліся і некаторыя прапаноўвалі легчы побач з намі. Думаю, што ў будучыні прыдумаем штосьці новае і больш эпатажнае, - сказаў Саша. Чытайце таксама: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад жыватамі падлеткаў апынуліся прыступкі гарвыканкама і кінатэатра, фантан, пешаходны пераход. |
|